Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/485

Гэта старонка не была вычытаная
РАЗДЗЕЛ XLVII,
у якім гутарка ідзе пра славутую прыгоду са статкам быкоў, а таксама пра вялікае рашэнне Дон-Кіхота трымацца далей ад Сарагосы

Калі Дон-Кіхот апынуўся ў адкрытым полі, ён адчуў сябе нібы абноўленым для выканання сваіх рыцарскіх учынкаў. І, павярнуўшыся да Санчо, ён сказаў:

— Воля — адзін з самых каштоўных дароў, якім лёс надзяляе людзей і вандроўных рыцараў.

У гэтых і іншых не менш бясклопатных гутарках правялі яны досыць доўгі час, покуль не выехалі на сярэдзіну вялікай дарогі, якая ляжала недалёка ад зялёнага луга. Убачыўшы здалёк некалькі коннікаў, Дон-Кіхот адразу адчуў прыліў рыцарскай энергіі і парашыў прымусіць іх прызнаць дзівосную прыгожасць непараўнальнай Дульсінеі.

Седзячы вярхом на Расінантэ, ён стаў сярод дарогі і крыкнуў:

— О, вы, падарожнікі, рыцары, зброеносцы або коннікі, праязджаючыя па гэтай дарозе. Ведайце, што Дон-Кіхот Ламанчскі, вандроўны рыцар, знаходзіцца тут і сцвярджае, што ніхто на свеце не можа быць прыгажэй за ўладарку маёй душы, Дульсінею Табоскую. З гэтай прычыны няхай той, хто мае іншую думку, з’явіцца сюды і пачне са мной бойку.

Між тым натоўп коннікаў, які складаўся з пагоншчыкаў статка быкоў, наблізіўся, і адзін з гэтых коннікаў, што быў наперадзе, гучна крыкнуў Дон-Кіхоту:

— Далоў з дарогі, д’ябал, або гэтыя быкі растопчуць цябе!

— Эа, паганы зброд, — адказаў Дон-Кіхот, — мяне не палохаюць ніякія быкі. Прызнайце, разбойнікі, усе разам узятыя, тую ісціну, што я сказаў тут, або змагайцеся са мной!

Пагоншчыкі не паспелі адказаць, як статак дзікіх быкоў разам з пагоншчыкамі і многа іншых людзей наляцелі на Дон-Кіхота і Санчо, скінуўшы іх на зямлю і адкінуўшы