Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/489

Гэта старонка не была вычытаная

— Пачуўшы гэта, Дон-Кіхот, ахоплены гневам і абурэннем, усклікнуў:

— Дон-Кіхот Ламанчскі не здольны і не можа запамятаць Дульсінею Табоскую, і я давяду гэта кожнаму са зброяй у руках!

— Хто гэта гаворыць? — запыталі з другога пакоя.

— Вядома, Дон-Кіхот Ламанчскі, — заявіў Санчо. — Ён адстоіць усё, што сказаў, бо добрага плацельшчыка не непакоіць унесены ім залог.

Толькі Санчо дагаварыў гэтыя словы, як у пакой увайшлі два кабальеро. Адзін з іх, кінуўшыся на шыю да Дон-Кіхота, сказаў яму:

— Няма сумнення, што вы, сен’ёр, сапраўды Дон-Кіхот Ламанчскі, магніт і ранішняя зорка вандроўнага рыцарства, на зло тым, хто хацеў-бы знішчыць вашы ўчынкі, як гэта зрабіў аўтар кнігі, якую мы збіраліся чытаць.

Абодва кабальеро прасілі Дон-Кіхота перайсці да іх у пакой і павячэраць з імі. Дон-Кіхот накіраваўся з імі, пакінуўшы Санчо з яго кароўімі капытамі.

У час вячэры дон Хуан запытаў Дон-Кіхота, якія ў яго весткі пра сен’ёру Дульсінею Табоскую. Дон-Кіхот адказаў, што яна зусім здаровая, але, на жаль, зроблена нязграбнай злоснымі чараўнікамі. Потым ён пачаў расказваць абодвум кабальеро пра свае новыя прыгоды, не ўвайшоўшыя ў першую надрукаваную частку яго гісторыі.

У такіх гутарках прайшла значная частка ночы.

Кабальеро запытаў Дон-Кіхота, куды ён парашыў ехаць. Ён адказаў, што ў Сарагосу, каб прысутнічаць на турнірах з выдачай пераможцу ўзбраення.

Тады дон Хуан расказаў яму, што ў фальшывай другой частцы гісторыі апавядаецца, як Дон-Кіхот быў у Сарагосе на турніры, дзе зрабіў вельмі многа глупства.

— З гэтай самай прычыны, — адразу адказаў гнеўна Дон-Кіхот, — мае нагі не будзе ў Сарагосе. Такім чынам я выстаўляю напаказ перад усім светам хлуслівасць гэтага дур-