Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/490

Гэта старонка не была вычытаная

нога пісакі. Няхай людзі даведаюцца, што я не той Дон-Кіхот, пра якога ён гаворыць.

— Вы зробіце вельмі добра, — згадзіўся з ім дон Херанімо. — Такія турніры адбываюцца і ў Барселоне, дзе сен’ёру Дон-Кіхоту можна будзе паказаць усю сваю харобрасць.

— Так я і зраблю, — адказаў Дон-Кіхот, — а цяпер, міласці вашы, дазвольце мне ісці легчы ў ложак. Лічыце мяне ў ліку лепшых вашых сяброў і слуг.

— І мяне таксама, — дадаў Санчо, — можа і я магу на што-небудзь спатрэбіцца.

З гэтымі словамі яны развіталіся адзін з адным. Дон-Кіхот і Санчо пайшлі ў свой пакой, пакінуўшы дона Хуана і дона Херанімо ва ўпэўненасці, што менавіта яны — сапраўдныя Дон-Кіхот і Санчо, а не тыя, якія апісаны ў фальшывай гісторыі. Раніцай Дон-Кіхот, развітаўшыся з частаваўшымі яго кабальеро, разам з Санчо накіраваўся ў далейшую дарогу.


РАЗДЕЛ XLVIII
Пра тое, што здарылася з Дон-Кіхотам па дарозе ў Барселону

Пакідаючы заезджы двор, Дон-Кіхот перад гэтым даведаўся, якая самая кароткая дарога ў Барселону, мінуючы Сарагосу, бо ён хацеў ашукаць хлуслівага пісаку, які напаклёпнічаў на яго. На працягу шасці дзён з ім не адбылося нічога, заслугоўваючага быць запісаным.

На сёмы дзень, спыніўшыся на начны адпачынак, Санчо адразу заснуў, а Дон-Кіхота ахапілі мары аб прыгожай Дульсінеі і аб спосабе зняць з яе чары. Ён упадаў у роспач пры думцы аб неахайнасці і малым спачуванні Санчо, які ўдарыў сябе толькі пяць разоў, гэта значыць, зусім мала ў параўнанні з бязмежнай колькасцю яшчэ нехапаючых удараў. Гэта выклікала ў яго такое моцнае нездавальненне, што ён прышоў да наступнага вываду:

„Неабходна мне самому ўзяцца за гэтую справу! Самае важнае, каб Санчо атрымаў тры тысячы трыста ўдараў.