Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/499

Гэта старонка не была вычытаная

трабуюць нічога, што можа прынесці шкоду Дульсінеі, усё астатняе ён выканае, як сумленны рыцар.

Пачуўшы гэтую заяву, рыцар Белага Месяца павярнуў каня і, нахіліўшы галаву перад гледачамі, ускочку накіраваўся ў горад. Дон Антоніё парашыў паехаць за ім і, чаго-б гэта ні каштавала, даведацца хто ён такі.

Калі Дон-Кіхоту адкрылі твар, дык убачылі, што ён бледны і пакрыты потам. Расінантэ быў у вельмі дрэнным становішчы і не мог рухацца. Санчо, вельмі засмучоны, не ведаў, што рабіць. Яму здавалася, нібы тое, што здарылася, было ўва сне і ўся гэтая гісторыя — справа чараўніцтва. Яго пан быў пераможаны і абавязаўся не браць у рукі зброі на працягу года, у выніку чаго надзеі на ажыццяўленне нядаўна дадзеных ім Санчо абяцанняў былі развеяны, як дым. Хутка пасля дуэлі рыцара на насілках прынеслі ў горад, куды праз некаторы час вярнуўся і дон Антоніё.


РАЗДЗЕЛ L,
у якім апавядаецца, хто быў рыцар Белага Месяца, а таксама аб мудрасці Санчо і іншыя не менш цікавыя і прыгожыя рэчы

Дон Антоніё Марэно паехаў услед за рыцарам Белага Месяца, які схаваўся у адным з гатэляў горада. Дон Антоніё таксама ўвайшоў за ім туды, жадаючы пазнаёміцца з ім.

Рыцар пайшоў у пакой ніжняга паверха але, убачыўшы, што гэты кабальеро не адстае ад яго, сказаў:

— Я добра разумею, сен’ёр, чаго вы сюды прышлі: вы хочаце даведацца, хто я! У мяне няма прычыны хаваць гэта ад вас. Ведайце-ж, сен’ёр, што я — бакалаўр Сансон Караско, з аднаго мястэчка з Дон-Кіхотам Ламанчскім, вар’яцтва якога абуджае жаласць ва ўсіх, ведаючых яго. Выздараўленне яго залежыць ад спакою і ад таго, каб ён жыў у сябе на радзіме ў сваім доме. Жадаючы прымусіць яго зрабіць гэта, я парашыў выклікаць яго на дуэль з умовай, каб пераможаны аддаў сябе на волю пераможцы. Перамогшы