Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/508

Гэта старонка не была вычытаная

і чаго не бачыць вока, пра тое не гаруе сэрца, бо лягчэй пераскочыць цераз паркан, чымся прасіць у добрых людзей.

— Хопіць прыказак, Санчо, — сказаў Дон-Кіхот. — Адной з тых, што ты падаў, было-б зусім дастаткова, каб выказаць тваю думку. Многа разоў раіў я табе не быць такім шчодрым на прыказкі і стрымлівацца, калі ты іх падаеш; але гэта, як гаворыць прыказка, азначае прапаведваць у пустыні, або па другой прыказцы: маці мяне б’е, а я б’ю цацку.

— Мне думаецца, — адказаў Санчо, — што ваша міласць робіць па прыказцы: „Скаварада сказала катлу: ідзі адсюль, чорнавокі“. Вы лаеце мяне за тое, што я падаю прыказкі, а самі нанізваеце іх папарна.

— Але ж я падаю прыказкі дарэчы, а ты прыцягваеш іх за валасы, падаеш іх ні к сялу, ні к гораду.

Скончыўшы, нарэшце, гэтую гутарку аб прыказках, яны павячэралі позна і дрэнна, зусім супроць густу Санчо, які ўспомніў багатыя абеды ў дамах дона Дыего дэ-Міранда, багатага Камачо і дона Антоніё Марэно. Аднак гэта не пашкодзіла яму правесці гэтую ноч ува сне, у той час як пан яго доўга варочаўся, стагнаў і ўздыхаў, ахоплены сумнымі думкамі.


РАЗДЗЕЛ LI
Пра шчаціністую[1] прыгоду, якая здарылася з Дон-Кіхотам, а таксама яшчэ пра адну, самую надзвычайную і рэдкую прыгоду.

Ноч была цёмная, і Дон-Кіхот урэшце задрамаў на некаторы час. Але заўсёдныя клопаты не давалі яму спаць. І ён, прачнуўшыся хутка, разбудзіў Санчо і сказаў яму:

— Я здзіўлены спакойнасцю твайго характару. Ты зроблены з мармура або з моцнай бронзы, у якіх няма ні руху, ні пачуцця. Я не сплю, калі ты спіш, я плачу, калі ты спяваеш, я трачу свядомасць ад паста, калі ты не можаш пе-

  1. Ужыта ў падвойным сэнсе: як прыгода, дзе адыгрывалі ролю свінні, так і ў сэнсе „калючы, непрыемны“.