Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/518

Гэта старонка не была вычытаная

Алтысідора зрабіла вельмі дрэнна, не даушы табе абяцаных ёю сарочак. Хаця сіла твая дармовая, але ўсё-ж цела тваё цярпела пакуты. Затое, калі ты хочаш атрымаць плату за сваё бічаванне для зняцця чараў з Дульсінеі, я даў бы табе, што каштуе. Скажы, колькі ты хочаш атрымаць? Толькі пачні біць сябе і заплаці чыстаганам з сваіх рук, бо мае грошы у цябе.

Пачуўшы гэтую прапанову, Санчо шырока раскрыу вочы і вушы і сказаў:

— Добра, сен’ёр, я гатоў задаволіць вашу міласць, бо любоў да маіх дзяцей і жонкі прымушае мяне здавацца прагавітым. Скажыце мне, міласць ваша, колькі вы дасцё мне за кожны удар?

— Адпаведна таму, што заслугоўвае велічыня і значнасць гэтага лячэння, ніякіх багаццяў не было-б дастаткова, каб заплаціць табе. З гэтай прычыны прызнач сам цану.

— Усяго ўдараў, — адказаў Санчо, — тры тысячы трыста. Хаця з іх я ўжо зрабіў сабе пяць, але я не буду іх лічыць. Калі лічыць па куартыльё[1] за кожны ўдар — а менш я не вазьму, — гэта складзе тры тысячы трыста куартыльё, або… — тут Санчо задумаўся і праз некаторы час сказаў: — восемсот дваццаць пяць рэалаў. Хаця я буду вельмі пабіты, але ўсё-ж астануся здаволеным, бо „нельга злавіць фарэлі, не памачыўшы штаноў“.

— О, блаславенны, о, любы Санчо! — усклікнуу Дон-Кіхот. — Як абодва мы, Дульсінея і я, будзем табе ўдзячны! Але скажы, Санчо, калі думаеш ты ўзяцца за бічаванне? Калі ты паспяшаешся з ім, я дадам табе яшчэ сотню рэалаў.

— Калі? Абавязкова сёння ўначы, — сказаў Санчо. — Толькі гэта было-б пад адкрытым небам, і я разарву сябе на шматкі.

З вялікай нецярплівасцю і трывогай чакаў Дон-Кіхот надыходу начы. Калі яна, нарэшце, прышла, яны ляглі на

  1. Куартыльё — роўна чвэртка рэала, або менш двух капеек на нашы грошы.