Старонка:Дон-Кіхот Ламанчскі (1935).pdf/526

Гэта старонка не была вычытаная

Пасля гэтага пляменніца з дапамогаю ахмістрыні палажыла яго ў пасцель, дзе яму далі паесці і даглядалі яго, як маглі.


РАЗДЗЕЛ LIV
Пра тое, як Дон-Кіхот захварэў, пра запавет, зроблены ім, і пра яго смерць

Нішто чалавечае не вечнае, асабліва-ж чалавечае жыццё. Дон-Кіхоту не была дадзена прывілея затрымаць плынь свайго жыцця; з гэтай прычыны канец яго прышоў, калі ён менш за ўсё думаў пра гэта.

Яго ахапіла трасуха, пратрымаўшая яго у ложку шэсць дзён, на працягу якіх яго часта наведвалі сябры — поп, бакалаўр і цырульнік. Санчо-ж не адыходзіў ад яго пасцелі.

Мяркуючы, што яго давяла да такога становішча крыўда ад паражэння і зачаравання Дульсінеі, сябры спрабавалі ўсемажлівымі сродкамі развесяліць яго. Але нішто не магло прагнаць сум Дон-Кіхота.

Тады паклікалі доктара: той даследваў пульс, астаўся не вельмі ім здаволены і сказаў, што на кожны выпадак трэба паклапаціцца пра бяспеку яго душы, бо цела яго ў небяспецы.

Дон-Кіхот спакойна выслухаў гэта, але ахмістрыня, пляменніца і зброеносец пачалі горка плакаць. Дон-Кіхот папрасіў, каб яго пакінулі аднаго, бо ён хоча заснуць.

Так і зрабілі. Ён спаў, як кажуць, беспрасыпу больш шасці гадзін, а прачнуўшыся, гучна ўсклікнуў:

— Як я рады, як я шчаслівы!

Пачуўшы гэта, пляменніца запытала:

— Што гэта вы, міласць ваша, кажаце?

— Я кажу пра тое, што розум мой зрабіўся вольным і ясным ад цёмных ценяў невуцтва, якімі ахутала яго няшчаснае і бесперапыннае чытанне брыдкіх рыцарскіх кніг. Цяпер я зразумеў усю іх недарэчнасць і шкадую толькі пра тое, што зразумеў усё гэта вельмі позна. Я адчуваю, пляменніца, што смерць мая блізка, і не хацеў-бы, каб за мной асталася