Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/10

Гэта старонка не была вычытаная

— Нам дык няма куды, але вам з сьветлай галавой дарога адкрыта.

Адна з кабет пяе калысанку.

ВУЧЫЦЕЛЬ. Не магу, бо тут асталося наймілейшае, найдаражэйшае душэ маей.

З ГРАМАДЫ: — Хто гэта?

ВУЧЫЦЕЛЬ (прытуляе дзіця). Во хто — Маладая Беларусь. (да дзіцяці) Скажы мне ўцеха, гордасьць мая ці любіш Беларусь?

ДЗІЦЯ. Як жа мне яе ня любіць, калі яна багаціць і акрыляе душу маю, калі я першы раз згледзіў тут сонейко, неба, пачуў калысанку ў матчынай мове. Люблю за яе хараство, люблю за тое, што нікога Беларусь ня крыўдзіла і не няволіла. Люблю ўсей моцай душы сваей.

ВУЧЫЦЕЛЬ. А ці верыш у Беларусь?

ДЗІЦЯ. Моцна веру, што закрасуе наша сярмяжная Беларуская праўда, што Беларусь будзе жыць на славу і шчасьце людзей. Веру, бо мая вера мае мучанікаў.

ВУЧЫЦЕЛЬ. А ці ратаваць Беларусь будзеш?

ДЗІЦЯ. Усюды і заўсёды, з потам і кроўю, бо люблю і веру ў Беларусь, бо без яе няма мне жыцьця, бо ніхто яе не паратуе, калі ня мы, дзеці яе.

ВУЧЫЦЕЛЬ. Слухайце-ж вы сівыя бароды і знайце, што тыя, якіх яшчэ няма, будуць яшчэ мілейшыя, яшчэ даражэйшыя.

ДЗЕД. Добра вы, пане вучыцель навучаеце нашых дзетак, толькі-ж нас гэтым ня усцешыце. Ня прыждаць ужо нам радасных дзён — дым з пажарышч нашых вёсак выесь вочы, голад паморыць нашых дзетак… Гора нам, гора…

СЕЛЯНІН. З прадвеку мы цярпім крыўду і занепад сваей Бацькаўшчыны, ямо чорны хлеб наймітаў, нявольнікаў — аб гэтым сьведчуць нашыя бледныя твары, пашчапаныя ад працы рукі.