Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

мне. Вы глухія на крык болі, на крык а помачы. Вы толькі послух маеце там, дзе посьвіст нагайкі і тады, калі споласуюць вашу скуры ў крывавыя градкі. Вы больш не бацькі, не браты і не грамадзяне, а шкурнікі, здраднікі, бабскія аб‘едкі…

З ГРАМАДЫ. — Во разанула!
— Праўду баба кажа.
— Ды ўжо-ж — гнілякі…
— Хлопцы! Пачнем з малога: сабяром дзе якое аружжа, а там розум нам падскажа.
— Ды ужо-ж, раз паміраць!
— Надта ўжо надакучыла гэтае безгалоўе.
— Гэй, там! Часу не марнуйце, каб пасьля позна ня было.
— Хадзем! Хадзем!

ВУЧЫЦЕЛЬ. Грамадзяне! Спыніцеся! Перасьцерагаю вас — ня будуйце на крыві сваё шчасьце. Сіла не ў штыку і ня там, дзе пануе дужэйшы, а там дзе ўсе роўныя, дзе гарт душы і еднасьць думак.

Чуваць выстрал. Вучыцель ускрыківае і валіцца нежывы на зямлю. Усе з жахам раступаюцца.

МАЛАДЗІЦА. Вось вам што рабіць: гінуць пакорна ад варожай кулі і пакінуць дзяцей у тэй няволі, у якой і самі гібееце. Дык ідзіце за мной, а кроў маіх ран вызначыць вам дарогу…

З ГРАМАДЫ: — Не абмінуць ужо нам сьмерці…
— Ах, Божа моцны, згінуў за нішто.
— Такі чалавек!

— А ды годзі ўжо вам лапатаць языком, бачыце, бягуць сюды.
— Бабы і дзеці хавайцеся ў склеп!
— Сьмерць за сьмерць!
— За праўду, Бацькаўшчыну і волю!