Старонка:Досьвіткі (1922).pdf/9

Гэта старонка не была вычытаная

З ГРАМАДЫ: — Чаго ён? Што з ім стала?
— З прасонку пэўня.

ПРАБУДЖАНЫ. (ачуняўшы) Ох, дайце-ж рады. Толькі гэта вочы зажмурыш, як перад табой аратар так і тараторыць, так і камандуе рукамі. Сніў, што мяне прывязалі да слупа, бо я не хацеў слухаць, а тут кожнае слова гаворкі аратара як цэпам па галаве, як цэпам па галаве. Ох, ажно цяпер галава гарыць, покаецца ад болю, пал у грудзях, сэрца ныя, трапешчыцца…

З ГРАМАДЫ: — Усялякія партыі навыдумлялі. Які чорт ня вырвецца з падваротні, ўсё новую партыю табе суліць, просіць запамогі, еднаньня, падбухторывае на сваіх ворагаў і ўсе точуць вайну толькі не паміж сабой, а з нашымі курамі ды парасятамі.
— Скубуць, як гарох пры дарозе.
— Здаецца ў лес бы ўцёк, у зямлю жывы палез, так усё надакучыла.
— І ніяк душа ня прыймае, ў галаве ня тоўпіцца.
— Мукі! Акапцілі душу. Цьфу!
— Я вам кажу, што гэта Антыхрыст прышоў, а яго прыхвастні каламуцяць жыцьцё і сьвет, хочаць зьбіць з панталыку, ачмуціць, а тады з нашым братам што хочыш рабі, хоць поле абнавозь.
— Адзін ратунак да споведзі схадзіць.
— Каб жа было каму спаведаць.
— Усе ўпрочках.

Уваходзіць вучыцель і ўносіць зьвязаныя кнігі.

ВУЧЫЦЕЛЬ (аціраючы пот) Ух, замарыўся, знямогся… Але хоць крыху адратаваў… Як шмат вас тут сабралася!..

ДЗІЦЯ. (аглядаючы кнігі) Аей, як абгарэлі… Во дзе „зорка“, а замурзалася як!

З ГРАМАДЫ: — А чаму гэта вучыцель не ўцёк ад ворагаў?