Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

Наогул зрабілася тут з імі цесна. Дык зямец мусіў вынасіцца ў лес, на расьцярэбы. Ўзяў у пана права на лапічак у лесе ў расьцярэбах, за дзесяць пуд мядовай дані ў год, і разьвёў там пчэльню.

Умеў-жа ён хадзіць ля пчол!

Ня бывала гэткіх прыпадкаў, каб у яго пчолы паміралі ўзімку, ці каб гнілец калі ўчапіўся. Не рабіў ён прагавітае падлазкі, не пакідаў пчалу на голад, умеў абараніць яе ад ворага. Сам-жа нt займаўся ніякімі валхебамі і не хадзіў у сьцюжу прасьвердліваць вульлі суседу.

Ведама, другім зямцам, злосьнікам, завідасьць спакою не давала. Яны й паспрабавалі ваяваць…

Унадзіўся адзін, гэткі-то, хадзіць к яму як-бы па дружбе. Хадзіў-хадзіў, дружыў-дружыў, дый зрабіў ліха. У самую пільную пчаліную пару ўлетку, залез украдня ў ночы на яго пчэльню, абмазаў на вульлёх усе ходцы, лазы, лётку і тваркі сьмярдзючым салам і атручаным, дурманным мёдам, а сваіх пчол перад тым пачаставаў гарэлкаю ды імбіром, каб лютасьці набраліся. Прышоў дзянёк… Як паглядзеў зямец, што дзеецца, за галаву хапіўся! Поўзаюць яго пчолы, як сонныя мухі ў восень, а нечыя чужыя так і сякуць іх, так і сякуць, і мёд з вульлёў цягаюць. Доўга не чакаючы, пашоў ён сьледам за чужымі пчоламі і — прост к суседу-ліхадзею.

— Што-ж ты гэта, браце, нарабіў?!

Хацеў спачатку той адперціся, што і пчолы не яго, што і ведаць нічога ня ведае. Але