Старонка:Досьвіткі (1926).pdf/41

Гэта старонка не была вычытаная

та што — пара ласёў! Вось як мы летась палявалі з графам Зібэр-Плятэрам, — зуброў накрылі ў маёй дальняй пушчы…

І шумная лоўчая размова аднавілася. Забыліся і на зайца і на кухара.

III

Спачуцьцё шчасьлівага да няшчаснага сфальшывіла чыстую ў муках душу чалавека.

Хворы кухар стагнаў на, ложку ў сваёй каморцы. Зьявіўся дворны фэльчар, даў выпіць супакойных капак, пытаўся, як сталася хвароба. Не дабіўшыся ніякага адказу, махнуў рукою і пашоў, Малодшыя кухары ад смутку і дзеля спачуцьця троху выпілі, сваім гоманам дурылі галаву хвораму, а тады пашлі й яны.

Позна ўвечары прыбег захныканы гайдучок Ясюк, шукаючы запрапашчонага ката. Ён, бедны, аблазіў усе куткі ў пякарні і нідзе яго не знашоў, толькі выцягнуў з-запечча зайчую скурачку, якая дужа нагадвала яму ката. З ёю ў руцэ прышоў ён да хворага, калі там нікога ўжо ня было, і стаў плакаць і жаліцца дзядзьку, што баіцца князя за ката.

— Можа ўцёк у лес… Можа сабакі разарвалі. Заўтра яснавяльможны спытаецца, дзе кот… Што я скажу? Гу-гу-гу! — румзаў бедны хлопчык, прыпаўшы да скуркі тварам. — Вось ён такі быў гладзенькі, як зайчык… Прышоў са мною сюды ў пякарню, а потым ня ведаю, дзе дзеўся!