То выбірай, галгане: або жаніся з ёю і сядай на хлопскую там гаспадарку, або маеш іграць ёй што хоцькі… адну ноч?
— Жаніцца, ніколі не жанюся, а йграць — на тое мне і пальцы служаць.
— Добжэ мувіш, хаме, — пасьміхнуўся пан, — паментай-жэ о тэм!
А за колькі дзён зьдзеелася неспадзейнае няшчасьце: захварэла палячка і памёрла…
Мабыць, паднёс атруты пан.
Прыбралі яе на той сьвет у багатыя панскія ўборы, паклалі ў вялікай салі на чорны стол, запалілі сьвечкі…
Наступіла ноч, кліча пан музыку з іскрыпкаю.
— Паменташ, хаме, цо мне мувіл?
— Памятаю, найласкавейшы пане.
— Ну, то йдзі іграй цэлую ночку нябожчыцы, каб яе душа ня вельмі сумавала па гэтым марным сьвеце…
Спалохаўся наш музыка, думае: жартуе пан… Не!
— Ідзі, ідзі, — кажа, — галгане, такая-ж была ў нас умова.
Пашоў Арцём у салю, і зачынілі яго там аднаго з палячкаю.
Жудасьць ахапіла людзей, вялікі жаль мелі да музыкі і баяліся, што ў тэй салі пры нябожчыцы прышла-ткі на яго загуба.
Спаміналі цяпер розныя страшныя пераказы: як уставалі памершыя з труны, каб загубіць таго, каго ў жыцьці дужа любілі.
Сталі нават шаптаць, што палячка была чараўніца; старая кракаўская ведзьма, якая