Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Папярэчны раскрой суцэльнацелых абручоў Сатурна, па радзіўсу, павінен мець выгляд адвеснараспаложаных, адзін над адным, двух няроўнай вялічыні кліноў: ніжэйшы тупаканчаты, — Брылявік, а вышэйшы да нізу востраканчаты, — Брыжавік, і абодва ў гору шырэйшыя (таўсьцейшыя) а ў ніз вузейшыя (цянейшыя).

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Прычынай розніцы ў формах тоўшчы паасобных суцэльнацелых абручоў, — зьяўляецца некатарая часткавая ўзалежненасьць іхных плазавых паверхняў, — бакавіц, ад прамянёў цэнтрацяжнасьці: верхняга, Брыжавіка, ад цэнтру ў сугба-агбавой суточні, — Брылявіка, — а ніжэйшага, Брылявіка, ад цэнтру глобы самога Сатурна.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Брылявік знаходзіцца ў поўнай згоднасьці з сваім корпусам і напрамкам сваіх бакавых, плазавых паверхняў, — са стацявымі праменямі экватэр'яльнага цэнтрацяжнага прыцягу Сатурна, — на цяжарацяжных сфэроідах меншпалавіннай сілы тэй цяжарацяжнасьці якая істнуець на паверхні апошняга, невыходзячы сваею агбой па за абруб сфэры замыкаючай у сабе разам з Брылявіком і падбрылявіковымі скупішчамі, — пазаатмосфэрную цэнтрацяжную абалонь Сатурна, служачую для апошняга як незварушнасуцэльнае з массаю ягонай, — разгонна-адкідальная шпанцэрная бронь.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Брыжавік-жа знаходзіцца па-за сатурнавай цэнтрацяжнай шпанцэрнай абалоняй, — базыруючыся раўнавагай свайго корпуса на Брылявіку, у поўнай згоднасьці напрамкам сваіх бакавых паверхняў са стацявымі праменямі цэнтрацяжнага прыцягу не самога Сатурна а Брылявіка, у поўнай незалежнасьці ад безпасрэдняга цэнтрацяжнага прыцягу сатурнавай паверхні.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Вонкавы абруч Сатурна, — Брыжавік, знаходзючыся па над паверхняю сфэр дзейнасьці цэнтрацяжнай пазаатмосфэрна-шпанцэрнай абалоні Сатурна і будучы праз гэта зусім унезалежненым ад безпасрэдняга паверхняна-стацявога прыцягу апошняга, — базыруецца сваею раўнавагай праз узаемацяжнасьць не на Сатурне а на распаложаным пад ім, меншым па акружнасьці, асяродкавым або нутраным суцэльнацелым абручу, — Брылявіку, зьмешчаецца напоўзамкнутым у агбавую абічаявую цэнтрацяжную пазаатмосфэрную абалонь апошняга, блізка што на такіх-жа самых устоях як і Брылявік адносна глобы Сатурна, за вылукай адменнасьці свайго абертальна-кругабежнага руху.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Брыжавік павінен мець свой уласны, мала ўзалежнены ад цэнтру, абертальны рух кругабегу, з даволі значнаю розніцай ад руху самога Сатурна і закутага ў пазаатмосфэрную абалонь цэнтрацяжнасьці апошняга, — Брылявіка. Розьніца між рухам Брыжавіка а Брылявіком, павінна залежыць ад шырыні ці вышыні, розстані (прамежутку) між імі.