Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">На колькі радзіус агбавога рабра Брылявіка карацей за радзіус сугбавога рабра Брыжавіка на толькі суткі на Брыжавіку павінны быць даўжэйшымі як на Брылявіку.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Розніца-ж між даўгатой сутак на Брылявіку і сутак на самым Сатурне, — павінна залежыць ад такіх-жа самых прычын як між Брыжавіком і Брылявіком, — калі ў запраўднасьці суцэльнацелыя абады як Брыжавіка так і Брылявіка прадстаўляюць сабою ня што іншае як астаткі зацьвярдзелых і паступова звузеўшых экватар’яльных палос кары і паверхняў, — быўшага калісь агромнісьцейшага але балёністага і неаднакратна зсідаўшага ў суцэльнамассавае ядро, — глобы Сатурна:

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Шэсьць аснаўных устояў раўнавагі кружніка:

  1. правідловая, кромка-моцная і роўналінейная, сасклепленнасьць суцэльнацеласьці абручоў;
  2. напоўнезалежная ад ядравога, стацявога прыцягу, — адлегласьць кружніка;
  3. супрацьцяжная свойскасьць сугбавых робраў адносна цэнтру;
  4. узаемацяжнасьць у паасобных суцэльнацелых абручах сугбаў з вогбамі, а бакавіц з бакавіцамі;
  5. агульнамассава-адлегласьцявая ўзаемацяжнасьць паасобных суцэльнацелых абручоў, — вонкавага з асяродным а асяроднага з вонкавым, — распаложаным пазаабрубам цэнтрацяжнасьці Сатурна;
  6. кругабежны разгон і экватар'яльная цэнтрабежнасьць.




АБ РАЗРОЗЬНЕННАЦЕЛЫХ АБРУЧАХ У КРУЖНІКУ САТУРНА.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Што да істнаваньня ў кружніку Сатурна кругабежных раёў разрозьненнацелых абручоў, як аськялёпкаў сьцягнутых або сорваных цэнтрацяжнасьцьцю Сатурна з ташчэючых час ад часу плазоў або бакавіц суцэльнацелага Брылявіка, а цэнтрацяжнасьцьцю Брылявіка, — з бакавіц суцэльнацэлага Брыжавіка, — то можам з пэўнасьцьцю цьвярдзіць, што такоўскія ня толькі тое што могуць істнаваць а напэўна што істнуюць пад сугбавымі рабрамі суцэльнацелых абручоў, як прыдаткавыя да іх, у хаостычным стане, разрозьненнацелыя, з апераджаючым рухам бегу, кругабежныя раі, папаўняючыя сабой нарастаньне сугбавых, рабравых, паверхняў суцэльнацелых абручоў, пад цэнтрацяжным уплывам якіх, яны змушаны знаходзіцца.