Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Так што, на колькі суцэльнацелыя абручы ў сваіх тоўшчах плазамі ташчэюць, цянеюць, на толькі сваімі нарастаючымі сугбавымі рабрамі шырэюць, нарастаючы коштам разрозьненнацелых абручоў, або праўдзівей кажучы, — ападамі сваіх-жа ўласных ташчэючых бакоў, з каторых і ўтварыліся разрозьненнацелыя абручы.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Шпаркасьць кругабежнага руху кругом Сатурна, такога разрозьненнацелага раявога абруча, — павінна быць, апераджаючая, на шмат шпарчэйшая за шпаркасьць кругабежнага руху сугбавога рабра суцэльнацэлага абруча, — пад якім разрозненнацелы абруч змушаны знахадзіцца. Бо кожная пааддзельная цела зьмясьціўшыся з большага кругабегу ў меншы крубег, — напрыклад: — ськінуты камень з агбавой абічаі пад сугбавое рабро брылявіка (гл. лінарыт), — мусіць валючыся захаваць свой першапачаткавы разгон кругабежнай шпаркасьці, пераносючы яго за сабой з большага кругу ў меншы і рабіць свой кругабежны рух у кругу меншым, — (з карацейшай лініяй бегу) — з такой-жа шпаркасьцьцю як ён рабіў яго па шмат даўжэйшай лініі, ў кругу большым.



АБ МАГЧЫМАСЬЦІ ЖЫЦЬЦЯ НА СУЦЭЛЬНАЦЕЛЫХ АБРУЧАХ КРУЖНІКА САТУРНА.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Найапшырнейшыя з паверхняў суцэльнацелых абручоў у кружніку Сатурна, — гэта плазы або бакавіцы.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Год на гэтых бакавіцах роўны году на самой планэце Сатурне, каля трыццаці нашых зямных гадоў, (дакладна 29 гадоў і 167 дзён), каторы там, на бакавіцах кружніка, дзеліцца на дзьве няроўных палавіны: на большую, ценявую або начную і на меншую, асьветленную сонцам, — або дзённую.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Поры году на бакавіцах кружніка складаюцца адносна соўнечнага сьвету як быццам ня з году, з зімы, вясны, лета і восені, а з нязьмерна даўгога дня, ды яшчэ даўжэйшай начы, бо Сонца ў часы раўнадзёньня, пераходзячы сваім асьветленьнем з аднэй бакавіцы на другую, на шмат часу затрымліваець сваё праменьне сьвету на агбавых абічаях, каторыя шмат шырэйшыя за сугбавыя робры абручоў, якія і наводзяць сабою цень на абедзьве побач лежныя пад сабой бакавіцы.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Лета на бакавіцах, калі-б не браць пад увагу дзесяцігадзінны абег накіднога ценю ад кулі Сатурна, ды перамешчаваньня на небе Сонца і сатурнавых лун, — можна было-б назваць яго ня летам (разам з канцом вясны і пачаткам восені, канечна) а спрасным, стра-