Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

шэнна даўгім, больш ад дзесятка нашых гадоў, — днём. А зіму, яшчэ даўжэйшую за дзень-лета, не зімой а спрасной ноччу, каторая там адбываецца з працягам больш пятнаццаці гадоў нашых. А праз гэта, хоць будзь кружнік у шмат разоў таўсьцей за такі якім ён ёсьць і пераважывай сваім бакавічным прыцягам, прыцяг самога Сатурна так, каб усё на ім магло трымацца стоць, перак паверхні, а не сукосам у бок Сатурна, — усё-ж-такі на бакавіцах кружніка ніякае нармальнае жыцьцё, без анабіозу замерзаньня, не магчыма, бо ўсё тое што ў працягу доўгатрывалага дня-лета было-б абагрэтым і вырашчаным, тое ў працягу яшчэ даўжэйшай ночы- зімы павінна-б было заскалець ад холаду.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Аднак-жа незважаючы на тое, што там дзеіцца на бакавіцах кружніка, мы можам з пэўнасьцьцю сказаць:

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">А ўсё-ж-ткі ёсьць мяйсцы на кружніку Сатурна, дзе нятолькі можыць а нават павінна існаваць нармальнае жыцьцё, шмат чым падобнае да нашага зямнога. Дзе можа заўсёды, нармальна, трымацца ў жыдкім выглядзе вада і з цёплым умяркаваным паветрам атмосфэра. Дзе лучы хоць на выгляд і невялічкага але востра-яркага сьветам сонца могуць у працягу пяцігадзіннага дня абаграваць паверхню мяйсцоў аж на шмат дагадней як у нас, у падпалярна-умяркованых краінах зямлі, бо ноч там каротка, ня больш пяці гадзін, таксама як і дзень, — а сонца днём там сьвеціць, ад усходу аж да захаду незьменяючы свайго колеру, яснасерабрыстым сьветам, так як у нас у летку, паўднём, з пад зэніту, калі выгляд сонца ў шмат разоў зьменшаецца а сіла ягонага сьвету, наадварот, у некалькі разоў збальшаецца.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Агбавыя, абічаявыя або рабравыя паверхні абручоў Сатурна як Брылявіка так і Брыжавіка а з ім за адно і надбрыжавіковай абічаі брыжу або Абадніцы, — можна з пэўнасьцьцю лічыць за зусім сфармованыя паверхні, якія могуць быць зусім здатнымі для разьвіцьця на іх жыцьця, — якія могуць мець ня толькі свае ўласныя, адпавядаючыя прыродным умовам атмосфэры, але флёру ды й фауну.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Плошчы гэтых паверхняў павінны сабоў прадстаўляць як-бы вузкавата- паясавастую выкрайку экватар’яльнай паверхні агромністай глобы, у два разы сваім радзіусам большай за сучасную глобу Сатурна.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">А атмосфэра і вада на гэтых паверхнях павінна прымацца не паводле гарызантальнай роўні плазу самой гесідальнай паверхні, якая пабудована ў поўнай згоднасьці са сфэроідамі круглаты самога Сатурна, а паводле малакружных сфэрсідаў агбавой паверхні самога-ж суцэльнацелага абруча. Так што вада на такой, самай найраўнейшай, паверхні, не ў стане раўнамерна разьліўшыся трымацца, каб не сплываць з ейных краёў на экватэр’яльны ейны асяродак і не ўтвараць на