Старонка:Драздовіч Нябесныя бегі.pdf/24

Гэта старонка не была вычытаная

ім уздоўжную выпуклую паласу вадастою, напамінаючага сабой шырокі, плазкаваты дашчаны аполак, паложаны ў ніз плазам а ў гору выпуклым гарбылём. Усе воды, ад дажджоў, руччы і рэкі, на абічаявых паверхнях, як-бы апошнія небылі роўны, — змушаны цячы з краёў на асяродак і затрымлівацца там зусім непатрабуючы для сябе лагчыны.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Перамешчэньне вады там, праз выпар, — хмарамі, з аднэй бакавіцы на другую, цераз абічаю, адбываецца пэріодычна, пасьля кожнага раўнадзёньня. Калі на аднэй з бакавіц, абшарашэўшай крышталамі вады, канчаецца ноч-зіма, і распачынаецца весна або дзень-лета, то, выйшаўшая са свайго крышталічнага стану вада, пад уплывам сонечнага цепла і зьмены тэмпэратуры ад накіднага ценю Сатурна, — выпарываецца ў туман і хмары, якія ўзьняўшыся на абічаю, дзе прыцяг паверхні ў шмат разоў сільнейшы як на бакавіцах, — згушчаюцца ў праліўныя дажджы, а вада ад гэтых дажджоў дзякуючы свойскасьцям паверхні, — сьцекаець руччамі і рэчкамі на асяродак апошняй. Скупляючыся там у цэлыя водныя палосы і ланцугі азёр, дзе пад уплывам, тасама, зьмен тэмпэратуры (дзённай і начной), — выпарываецца, узьнімаючыся туманам у хмары, якія, у сваю чаргу, апынуўшыся над пропасьцьцю з не асьветленнай сонцам, зімуючай бакавіцай, спускаюцца па апошняй і аседаюць на яе ў скрышталізованым выглядзе як шэраш або сьнег, каб у наступную вясну дня-лета раскрышталізаваўшыся ўзной праз дождж вярнуцца на асяродак абічаявой паверхні ў свае ніколі незамерзаючыя вазёры.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">На колькі могуць быць даўгія гэтыя палосы абічаявых паверхняў, — можна судзіць па вымеру іхных радзіусаў, — зробленаму астраномам Струве.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">Радзіус абічаі брылявіка мае 119500, а радзіус абічаі брыжу аж 138400 кілёмэтраў.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">На колькі шырока паласа абічаявой паверхні таго ці іншага суцэльнацелага абруча ў кружніку Сатурна, — пакуль што яшчэ на пэўнае мы ня ведаем, бо ні аднаму з астраномаў-абсэрватараў яшчэ дасьледзіць не давялося і акуратных памераў яе мы ня маем.

<span style="visibility:hidden; margin-left:Памылка выразу: незразумелае слова «em».px">У адных тоўшча кружніка Сатурна паказана каля шэсьцісот кілёмэтраў, у другіх каля чатырыста, каля дзьвесьця, а ў іншых каля паўтараста і нават менш сотні кілёмэтраў. Аднак-жа як не былі-б вузкія палосы абічаявых паверхняў суцэльнацелых абручоў у кружніку Сатурна, — а існаваньне на іх жыцьця шмат чым падобнага да нашага зямнога, — балей чым магчыма.