Такую галаву, як порхаўку, каб сцялі,
Бо нездарма-ж яе назад палякі вабяць
I вiны ўсе даруюць…
Вартаўнік.
Ты не кажы пра гэта тут: не трэба
Народ палохаць весткай нежаданай.
Ты ад каго сюды, адкуль прыбрыў?
Сцяпан.
Андрэя-знахара у Полацку ты помніш?
Я ад яго.
Вартаўнік.
А дзе ён?
Сцяпан.
Над рэчкаю Бабром
Лячыў ён вояў раненых маскоўскiх зеллем,
I сам паранены сканаў, паслаўшы
Мяне сюды да Скарыны… Ці чуў такога?
Вартаўнік.
Ну, як не чуў? Ён тут бывае часта
У апошнія часы, і сёння
Напэўна будзе.
Сцяпан.
То добра я патрапіў да цябе,
І як пазнаў, не ўцямлю: ты-ж кульгавы.
Вартаўнік.
З часоў паўстання закульгаў
I кiнуў скамароства. Дзякуй радцам —
Вартаўніком сюды ўзялі. Ну, браце, годзе
Язык аб зубы бiць,
Давай-ткi прыбярэм свiнушнік гэты,
Што настаялі мы за ноч, каб ён не трапіў
На вочы пану Бабічу і радцам.
А самi сыйдзем да мяне ў камору:
Там заваляўся недзе піва добры гляк.
Маргарыта.
Я-ж вам казала, маці, яшчэ рана.
Дарота.
Для тых, каму патрэба ёсць,
Нiколi не бывае рана. Вось для тых,
Патрэбу маеш да каго, бывае рана.
Заўсёды раніцой тут менш народа,
А мне, каб вiжаваць i дом і спадкі
Ў сваім лісце задушным на цябе,