Гэта старонка не была вычытаная
АКТ ІІІ
ДЗЕЙНЫЯ АСОБЫ:
Георгій Скарына. |
КАРЦІНА ПЕРШАЯ
Поўкруглая камера у вежы турмы невялікага правінцыяльнага гарадка Нямеччыны. У вокнах камеры змрок, які раз-по-разу разрываецца далёкай бліскавіцай, і тады даносіцца прыглушаны адлегласцю гром. Па грымотах можна здагадацца, што навальніца павольна, але няўхільна пасоўваецца на гарадок. У святле бліскавіцы вырысоўваецца ўбогая абстаноўка камеры: стол, дзве табуреткі, салома на падлозе, каталіцкае раскрыжаванне у прасценку паміж вокнамі з невялікай лампадай. Над раскрыжаваннем убітае ў сцяну масіўнае колца, да якога прыкута ланцугом старая, сівая, у брудным атрэп’і жанчына. Яна, скурчыўшыся, ляжыць на саломе і уздрыгвае і хрысціцца пры ўзбліску маланкі. Пасярод камеры на табурэце сядзіць Георгій Скарына. Ён думае і сам сабе выказвае паволі, паціху свае думы.
Георгій.
Раджаецца святло ў імгле вільготных хмар,
Свет азараючы на момант, і знікае…