Кацярына (нібы адбіваючыся).
Ціха, касалапы. На ваччу ў суседак…
Лепш ідзі па справе.
Рыгор.
Я ішоў на поле
Да касцоў, бо песню склаў аб нашай долі,
За работай ў кузні песню схлаў я тую,
І ў народ, як птушку ў звонкі бор, пушчу я.
Хай ляціць, не блудзіць, і дзе толькі будзе,
Хай у кожным сэрцы смагу волі будзіць.
Кацярына (тулячыся да яго).
Не загінь, Рыгорка, па сваёй адвазе —
Гіцляў ёсць ці мала у дзяржаўцы-князя,
Падаткне каторы — і прапаў без веку.
Рыгор.
Эх, ваўкоў баяцца — не бываць у лесе,
Страх нам вораг: гне ён крукам чалавека,
Не дае падняцца. Біць па страху песняй,
Добрай песняй, Каця! Ну бывай. Да зоркі
Пасумуем розна.
Кацярына.
З’ЯВА ІІІ
Кацярына (адна, правяла вачыма Рыгора, сцерла рукой задум з твара, запела).
Пайду я ў садочак,
Там жоўты пясочак,
А на тым пясочку
Ўбачу два слядочкі.
А й адзін слядочак
Каня варанога,
А другі слядочак —
То майго мілога.
Пайду я ў садочак,
Вышчыкну лісточак,
Адшчыкну лісточак,
Прыкрыю слядочак,
Каб па тым слядочку
Людзі не хадзілі,
Каб мне маладзенькай
А во і сапраўды ля вады
Сляды яго — майго Рыгора.
Ён на руках сваіх сюды