Старонка:Драматычныя паэмы. Міхась Клімковіч.pdf/80

Гэта старонка не была вычытаная

Глагоўскі.
Што гэта знача, Ёган Шпілер?
Ёган.
Да біскупа дайшлі, здаецца, весткі,
Што пан прафесар наш сягоння
Сабраў тут новых бакалаўраў некаторых…
Глагоўскі.
Хто-ж весткі тыя біскупу данёс?
Ёган (нахабна).
Католік добры.
Глагоўскі.
Католік ён не добры і не добры шпег.
Прыор.
Я-ж гаварыў, што гэта глупства, што мана,
Што Акадэмія пад нашым кіраваннем
Апірышчам каталіцызма стала…
Пытайцеся пра Скарыну, фон-Шпілер.
Шпілер.
У вас жыве Георгій Скарына?
Глагоўскі.
Францышак Скарына тут жыў, а сёння
Ён вестку атрымаў, што дома ў Вільні
Памёр айцец, і выехаў у Вільню,
Каб вымершчыну атрымаць. Усё?
Шпілер.
Як так, — усё.
Пісец.
Вікары біскупа прасіў вас прыбыць у замак.
Глагоўскі.
Товій, пабудзеш дома. Накармі старую,
Пра коні не забудзься. Добрай ночы.
Товій.
Ўсё будзе зроблена, вяльможны пан прафесар.

Заслона.