Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/10

Гэта старонка была вычытаная

вынікам не мясцовых патрэб. Яно было незразумелым для мясцовага насельніцтва і супярэчыла яго асноўным перакананьням і паглядам[1].

Такі пагляд на пашырэньне на славянскіх тэрыторыях майдэборскага права адбіўся на характары прац Антановіча, які знаходзіць у местах з майдэборскім правам, як у іх організацыі, так і ў уладзе, толькі цёмныя бакі і лічыць самае права шкодным для украінскіх мест. З такою варожасьцю адносін аўтара да майдэборскага права прыходзіцца лічыцца пры азнаямленьні з яго працамі і асабліва вывадамі.

У 1892 і 1893 годзе выдана ў „Чтениях Общества Истории и древностей Российских при Московском Университете", кніжка З і 4 за 1892 г. і кніжка З і 4 за 1893 г., праца проф. М. К. Любаўскага пад назваю: „Областное деление и местное управление Литовско-русского государства ко времени издания Первого Литовского статута".

На аснове, галоўным чынам, архіўных матар'ялаў Літоўскае Мэтрыкі, адным з піонэраў сыстэматычнае распрацоўкі якое зьяўляецца проф. М. К. Любаўскі, аўтар дае дэтальнае „изображение" падзелаў „Литовско-русского государства" на краіны. Аўтар вывучае мясцовае кіраўніцтва ў залежнасьці ад грамадзянскага ладу, якому ён удзяляе значнае месца ў сваёй працы. Мяшчанства і месты знайшлі ў працы М. К. Любаўскага таксама значнае месца.

„Месцамі ў Літоўска-рускай дзяржаве па польскім прыкладзе сталі звацца паселішчы, дзе ўстанавіўся гандаль, існавалі таварныя склады і крамы, вінныя, піўныя і мядовыя карчмы і іншыя гандлёвыя і прамысловыя ўстановы. Гэтаю назваю, такім чынам, вызначаліся і буйныя старажытныя і літоўскія гарады і прамысловыя вёскі, якія з даўніх часоў былі судова адміністрацыйнымі цэнтрамі валасьцей і рэзыдэнцыямі валасных урадоўцаў". Даўшы такую характарыстыку места, проф. М. К. Любаўскі вызначае тую групу насельніцтва, з якое склалася мяшчанства. Па думцы М. К. Любаўскага, у склад мяшчанства ўвайшлі людзі даволі размаітых грамадзкіх элемэнтаў, „У складзе мяшчанства былі людзі, якія выключна займаліся гандлем або розным рамяством, як гэта было большаю часткаю ў старажытных літоўска-рускіх гарадох, і людзі, якія займаліся гандлем і рамёствамі толькі ў дадатак да земляробства, як гэта было большаю часткаю ў гандлёва-прамысловых пасяленьнях, якія групаваліся навокал гаспадарскіх двароў, дзе жылі намесьнікі—дзяржаўцы і цівуны вялікага князя". „У сувязі з гэтым мяшчане розных мест займалі і неаднолькавае палажэньне ў соцыяльна-полі-

  1. Антонович. Монографии, стар. 198.