Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/12

Гэта старонка была вычытаная

пустыя незаселеныя пляцы,—„местцы", раздаваліся намесьнікамі-дзяржаўцамі і цівунамі. Нават места з майдэборскім правам гаспадар даручаў часам асажваць намесьнікам-дзяржаўцам. „Апроч таго, намесьнікі-дзяржаўцы рэгулявалі пазямельныя ўзаемаадносіны мяшчан, вырашалі судовыя справы аб зямлі, зацьвярджалі куплі-продажы, дарэньні і духоўныя тэстамэнты на тэй-жа аснове, як і ў адносінах да шляхецкага зямляўладаньня, з якім мяшчанскае зямляўладаньне мела поўную аналёгію".

Проф. М. К. Любаўскі дае шэраг прыкладаў мяшчанскага ўладаньня земскімі маёмаснымі ня ў межах места, з якіх мяшчане, як і іншыя земскія станы, павінны былі адбываць вайсковую земскую службу[1]. „Уладаньне мяшчан зямлёю па-за межамі места і на „земскім праве" можна констатаваць — піша М. К. Любаўскі,—і не аднымі паасобнымі прыкладамі, але і некаторымі агульнымі зазначэньнямі актаў. Паказаньне на гэта дае земскі прывілей 1447 г., які прадбачыць для мяшчан уладаньне сялянамі". Ясныя паказаньні на мяшчанскае зямлаўладаньне знаходзяцца ў прывілеі месту Полацкаму ад 1510 г. Апроч гэтага віду вайсковае земскае службы, мяшчане адбывалі вайсковую службу з усяго места „водле уставы". У местах, дзе знаходзіліся замкі, мяшчане дапамагалі ў іх пабудове і рэпарацыях, а ў пагранічных яшчэ несьлі „польную старожу", а таксама адпраўляліся ў „погоню" за ворагам. У гэтых усіх павіннасьцях мяшчане, як і іншыя станы, былі падпарадкаванымі ўладзе намесьніка-дзяржаўцы.

Проф. М. К. Любаўскі вызначае далей падпарадкаванасьць мяшчан уладзе намесьніка-дзяржаўцы ў судовых адносінах. „Намесьнікі-дзяржаўцы судзілі ня толькі гаспадарскіх сялян, але і баяр-шляхту і мяшчан". „Аднак, у местах з майдэборскім ладам мяшчане мелі свой асобны суд, а намесьнікі-дзяржаўцы судзілі іх у рэдкіх і выключных выпадках". Далей проф. М. К. Любаўскі вызначае фактычныя абмежаваньні намесьнікаў-дзяржаўцаў і тыя выпадкі, калі намесьніку-дзяржаўцы прыходзіцца весьці судовыя справы мяшчан з майдэборскім правам[2].

У іншай сваёй працы: „Очерк истории Литовско-русского государства до Люблинской унии включительно" (Москва, 1910 г.), проф. М. К. Любаўскі ў разьдзелах XIX і XXIV дае сьціслы нарыс аб мяшчанах ў гаспадарскіх дварох і кіраўніцтве мест з майдэборскім правам.

Проф. М. К. Любаўскі, як і ў першай сваёй працы, надзяляе месты на дзьве групы і высьвятляе павіннаснае і

  1. М. К. Любавский. Областное деление, стар. 527 529.
  2. Ibidem, стар. 635-636.