Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/16

Гэта старонка была вычытаная

XVI ст. У мэтах павялічэньня гандлю і палегчаньня гандлёвых зносін літоўска-беларускі ўрад з вузка фіскальнага погляду ставіць паасобныя мясцовасьці ў найболей спагадныя ўмовы, надаючы ім цэлы шэраг прывілегій. Па думцы Ў. І. Пічэты такі характар гандлёвая політыка мела з канца XIV ст., без перамен, і ў XV і ў першай палове XVI ет. Такой гандлёвай політыкай ураду трэба лічыць і наданьне літоўска-беларускім местам майдэборскага права. „Для палепшаньня экономічнай заможнасьці места літоўска-рускія князі надавалі яму самакіраваньне. Буйныя літоўска-рускія цэнтры не заваявалі сабе самастойнасьці і самакіраваньня, а атрымалі іх зьверху, калі, быць можа, у самым месьце ня было пакуль запраўды тых умоў, пры якіх мажліва далейшае ўзмацненьне самакіраваньня меснага насельніцтва. Даруючы местам самакіраваньне па майдэборскім праве, вялікія князі, напэўна, не задаваліся тымі шырокімі мэтамі, якімі вызначае іх дзейнасьць Уладзімерскі-Буданаў... Літоўскія вялікія князі хутчэй былі практыкамі ў сваёй дзейнасьці і неўласьцівым для іх было ўнясеньне ў сваю дзейнасьць чужых для іх абстрактных меркаваньняў. Гэты практыцызм пабудзіў вялікіх князёў даць самакіраваньне найболей буйным цэнтрам, экономічнае значэньне якіх выявілася з належнай вочавіднасьцю"[1].

З гэтай прычыны ў канцы XV ст. літоўска-беларускі ўрад зьвяртае ўвагу на ўсходнія месты і ў 1498 г. надае Полацку майдэборскае права. „Дараваньне Полацку майдэборскага права ня было выпадковасьцю або самавольным актам ураду. Яно натуральна выцякала з прынцыпаў тэй гандлёвай політыкі, якой трымаўся літоўска-рускі ўрад у XV сталецьці. Полацак становіцца вельмі відным гандлёвым цэнтрам, бо вялікі князь абклаў яго падаткам у 400 коп грошай. Бяз сумненьня, заботы аб далейшым экономічным разьвіцьці Полацку пабудзілі ўрад даць полацкім мяшчанам поўную свабоду ад усялякіх правозных мыт і зраўняць іх у гэтых адносінах з мяшчанамі Вільні і Трок“. Тую-ж думку выказвае У. І. Пічэта і ў адносінах да наданьня Менску прывілею на майдэборскае права.

У другой частцы сваёй працы У. І. Пічэта разглядае пытаньне аб тым, як адбілася аграрная рэформа на мяшчанстве. Аднак, У. І. Пічэта шырака падыходзіць да свае тэмы, разьбірае літаратуру аб местах і зноў падымае пытаньне аб прычынах пашырэньня майдэборскага права ў літоўска-беларускіх местах. Згаджаючыся часткаю з вывадамі Любаўскага і Кутшэбы, што прычынаю пашырэньня нямецкага

  1. В. И. Пичета. Аграрная реформа, ч. І, стар. 72.