Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/23

Гэта старонка была вычытаная

Пытаньне аб нясеньні вайсковае службы вырашалася экономічнай магчымасьцю. Хто быў заможным у належнай меры, каб несьці вайсковую службу, той мог заявіць аб сваёй гатоўнасьці яе выпаўняць. Такое палажэньне зьмянілася ў XVI ст. Узмацняецца погляд, што вайсковая земская служба ня толькі абавязак, але і прывілегія. Мяшчан перасталі дапускаць да вайсковае службы і за мяшчанамі застаўся абавязак прымаць удзел толькі ў мобілізацыі, калі ўсіх прыцягвалі да абароны замку і да супраціўленьня ворагу.

А. С. Грушэўскі, аднак, абмяжоўвае свой вывад адносна адцісканьня мяшчанства ад вайсковае службы, кажучы, што на ўскраінах дзяржавы гэтыя погляды не праводзіліся і старасты прырубежных замкаў мала цікавіліся генэалёгіяй, але ахвотна бралі кожнага, хто мог адбываць вайсковую службу і дапамагаць у цяжкой справе абароны замкаў.

У сувязі з вайсковаю службаю была старожа, якую несла мяшчанства, асабліва на акраінных замках, як у самым замку, так і ў полі. Разам з гэтым, мяшчане прымалі ўдзел і былі абавязаны папраўляць замкі і будаваць новыя. Далей мяшчане нясуць таксама зьвязаную з павіннасьцю вайсковаю—павіннасьць падводную і даюць стацыі.

Апроч гэтых павіннасьцяў самых цяжкіх, мяшчане несьлі і іншыя. Павіннасьці гэтыя былі неаднолькавы ў розных местах і накладаліся ў залежнасьці ад разьвіцьця і палажэньня места. Многія мяшчане адбывалі цяглыя службы, іншыя толькі талокі.

Апроч павіннасьцяй мяшчане плацілі цэлы шэраг падаткаў. Агульным падаткам для ўсіх станаў была сярэбшчына, якая накладалася ўхваламі вялікага вальнага сойму.

Далей існаваў шэраг падаткаў, які быў зьвязаны з родам заняткаў мяшчан. Мяшчане земляробы несьлі адны падаткі, рамесьнікі—іншыя, сваімі вырабамі або грашыма, прамыслоўцы таксама або доляй сваёй здабычы, або грашыма, мяшчане-гандляры свае падаткі плацілі грашыма.

А. С. Грушэўскі ў сваёй працы зьвязаны ў многіх адносінах з працаю М. К. Любаўскага „Областное деление" і працамі М. В. Доўнар-Запольскага. Праца яго, аднак, вельмі каштоўна як па матар'яле, які ўведзены ў яе, так і па тых пунктах гледжаньня, з якога падыходзіць аўтар да мест літоўскага княства, а ўласна: барацьбы мест за „старыну".

Літаратура ня толькі высьвятляе організацыю мест з майдэборскім правам і прычыны яго дараваньня, але і падымае пытаньне аб тым, у чым заключалася тое права, якое пашыралася ў літоўскіх, беларускіх і украінскіх местах і ў якой форме яно ўжывалася.

Ужо Уладзімерскі-Буданаў дае адказ на гэтае пытаньне