Старонка:Дружчыц Беларускія месты.pdf/25

Гэта старонка была вычытаная

ўжываньне нямецкага права супярэчыла правасьвядомасьці „западно-русского" мешчаніна. Такое вырашэньне пытаньня, па думцы Тараноўскага, ня можа выклікаць сумненьня, бо і Літоўскі Статут (Статут 1529 г., ІІІ, 6; Статут 1588 г. ІІІ, 15) дапускаў ужываньне старадаўняга звычаю, абаронцай якога быў гаспадар[1].

Свой погляд Тараноўскі абасноўвае пасылкамі на докумэнты, галоўным чынам, „Историко-юридические матерьялы".

Што датычыць таго, у якіх зборніках ужывалася майдэборскае права, на гэта належны адказ дае Тараноўскі ў вышэйазначанай працы.

У сваёй працы Тараноўскі дае кароткі нарыс утварэньня самакіраваньня нямецкіх гарадоў і паступовага складаньня іх праў, якія зьявіліся вынікам атрыманьня гарадамі прывілеяў ад сваіх фэўдалаў і таго звычайнага права, якім горад карыстаўся ў сваім жыцьці. Нямецкае, дакладней саксонскае, звычайнае права—Landrecht і мескае права—Weichbild і ляглі ў аснову таго права, якое вядома ў нас пад назвай майдэборскага права. Гэтае права дайшло да нас не ў першапачатковай форме. Яно было пераапрацавана і ператлумачана сярэднявечнымі юрыстымі—глёссатарамі і ў такой форме было выдана ў XVI ст. ў лацінскай мове Мікалаем Яскерам:

1) „Juris Provincialis quod Speculum Saxonum nuncupatur, libri tres“. Сгасоvіае, Hieronimus Victor excudebat. Anno MD XXXV (1535). „Тры кніжкі земскага саксонскага права, якое завецца Саксонскім Люстрам").

2) „Juris municipalis Majdeburgensis liber, vulgo Weichbild nuncupatur". Editio supra. (Майдэборскае мескае права, якое папростаму завецца Вэйхбільдам).

3) „Promptuarium juris provincialis, quod Speculum Saxonum vocatur, tum et municipalis Majdeburgensis summa diligentia recollectum et ad communem editum utilitatem". Editio supra. („Паказчык земскага права, якое завецца Саксонскім Люстрам, і майдэборскага мескага права, які сабраны з вялікаю ўважлівасьцю і выданы для агульнага карыстаньня").

Працы М. Яскера зьяўляюцца літаральным перакладам нямецкага тэксту Ляндрэхта і Вэйхбільда. Тэкст апошніх устаноўлены шляхам праверкі некалькіх нямецкіх тэкстаў. Апроч тэксту Ляндрэхта і Вэйхбільда, Яскер далучыў нямецкія і лацінскія глёссы. Аўтарская дзейнасьць Яскера, апроч перакладу, выявілася ў нататках на палёх супроць тэксту Ляндрэхта адпаведных месц з Вэйхбільда і наадварот, а так-

  1. Ibidem. стар. 55.