абецае усім абыватэлям і абавязываецца за сябе і сваіх наступнікаў пад прысягой, якую ён учыняе усім абывателям ״всих земель великого князьства литовского, так тое то славное панство вялікое князьство и вси земли ку нему здавнаи тепер належачые в славе тытулех, століцы зацности, владзы, можности, расказываньню... и теж в границах ни в чем умешивати и уймовати або понижати не маем, и а в тем еще всего того примножати хочем и будем[1]. Гаспадар велик князь дае абавязак вярнуць тыя землі, якія адайшлі да варожых дзяржаў і тыя што ״ку иншему панству от того паньства нашего коли кольвек упрошоно, то за се ку власности того великого княжства привесьти, привлащити и границы направити обецуем.“[2]
Што Літоўска-Беларускае княства мела свае межы, выразна сьведчыць факт доўгіх і частых дамаганьняў звароту анексіраваных Падлясься і Украіны, ад чаго не адмаўляецца і статут, а за тым Лівоніі, атрымаўшай назву Інфлянт. Першыя вярнуць не ўдалося; інфлянты жа былі падзелены паміж Польшчай і Літоўска-Беларускай дзяржавай. Па рашэньні Люблінскага сойму Інфлянты павінны былі належыць да абедзьвюх дзяржаў адначасна, а пастановай элекцыйнага сойму 1587 г.[3] яны падзелены паміж Польшчай і княствам. Дзеля падзелу назначаны былі спэцыяльныя камісары, што зацьверджана рэцэсам коронацыйнага сойму 1588 г.[4] Існаваньне меж Літоўска-Беларускай дзяржавы пасьля вуніі непадлеглае спрэчкам.
Як сымбол асобнай дзяржавы Літоўска-Беларускае княства мае свой дзяржаўны гэрб і пячатку[5].
Жыхарства. Абодвы народы па ўмовах Люблінскай вуніі зьліваюцца ў адзін народ. Як грамадзяне аднэй дзяржавы палякі ў Літве, а літоўцы ў Польшчы маюць права набываць маёнткі ўсімі законнымі спосабамі і ўсе пастановы, перашкаджаючыя гэтаму, павінны быць скасаваны[6]. З набываньнем маёнтку набывалася аселасьць і права займаць урады. Статут вырашае гэта зусім наадварот і згодна з асноўнай сваёй ідэяй аб дзяржаўнай незалежнасьці, праводзячы погляд на княства, як на самостойную дзяржаву, статут прыстасоўвае да яе і свае разуменьне аб грамадзянстве гэтай дзяржавы. Статут вытрымана і строга адрозьнівае і падкрэсьлівае абыватэляў ״родичов старожитныхъ и уроженцовъ великого княжества“, ад ״чужоземцовъ заграничниковъ и суседовъ“[7]. Адпаведнасьці падлегаюць па артыкулах статуту і тыя другія, але правы іх у вялікім княстве далёка не аднолькавы. Правы і вольнасьці, даныя ўсімі ранейшымі князямі, гаспадар вялікі князь пад прысягаю забясьпечвае ўсім станам княства[8].
Права на палучэньне ״достойнасьцей духовныхъ и светъскихъ, городовъ, дворовъ, круктовъ, староствъ, державъ, врядовъ земскихъ и дворныхъ посесий або въ держанье и поживанье и вечностей жадныхъ чужоземцамъ и заграничникомъ, а ни суседом того паньства давати не маемъ, але то все мы и потомъки наши великие князи литовские давати будем повинни, только литве, руси, жомойти, родичомъ старожитнымъ и уроженцомъ великого княжества литовского, и иных земль тому великому князьству належачых“. Хто-б ״з чужоземцовъ заграничниковъ и суседовъ того паньства“, адважыўся чаго-небудзь з гэтага ўпросіць ״взяти“ і ўвайсьці ва ўладаньне, той траціць сваю маемасьць. Статут, аднак, дае магчымасьць за заслугі дзяржавы набыць