острили и в вѣрѣ прицвичали, тымъ часомъ тотъ Катехизисъ, а которыи сами зданемъ своимъ яко домниваю, за рѣчъ исте потребную, естли не заразъ вжды, зъ своимъ часамъ узнаютъ, имъ впередъ подаю”. Адзначаючы заняпад адукацыі на сваёй бацькаўшыне, Цяпінскі ў прадмове зварочваецца да паноў з парадай быць годнымі сваіх слаўных продкаў: “Толко вы сами тому зъ милости ку отчизнѣ вашой помочи бысте могли, гдыжъ простота человѣка бѣдного, посполитого на васъ очи завжды удавала и удаетъ и за вами идет”. Цяпінскі дае параду паном дапамагчы народу свайму, „не умѣстностыо заведеному и утрапенаму", Побач з гэтым у прадмове ідуць нападкі на паноў і духавенства: „которыхъ я не одному которому, але всимъ, и с тою потребою отчизны вашое богобойности, пилности, ростропности, вѣрности поручаю и зоставую, просечи пана, абыхъ былъ готовъ, если она до конца згинетъ, зъ нею загинуть, або, если черезъ вашъ ратунок будетъ выдвигнена, зъ вами и зъ нею выбринуть". Цяпінскі прызнае ўсе труднасьці перакладу і прыпушчае тут шмат памылак. Ён просіць только чытача прадмовы ня прыпісваць яго памылак „нашой злости, але люднай крѣпкости, а не умеетности". Дзеля нязначнай велічыні друкарні, друкаваньне ў ёй двох тэкстаў, славянскага і беларускага, было вельмі цяжкім. Існуюць паказаньні, што Цяпінскі пераклаў усё эвангельле, але застаецца невядомым, ці апублікаваў ён усё, і толькі частка апублікаванага не захавалася. Пытаньне аб крыніцах выданьняў Цяпіскага зьяўляецца спрэчным. Цяпінскі гаворыць аб нядаўна надрукаваным маскоўскім эвангельлі, але аб якім уласна эвангельлі—гэтае пытаньне пакуль што ў літаратуры аб Цяпінскім яшчэ не разьвязана.
Каратаеў адзначае, што шрыфт эвангельля Базыля Цяпінскага крыху падобны да шрыфту несьвіскае друкарні. Зразумела, Базыль Цяпінскі, пакідаючы Несьвіж, панёс з сабою і шрыфт[1].
Друкарская дзейнасьць Базыля Цяпінскага мае вялікае значэньне, бо ёю канчалася тая справа, якую распачаў Скарына. Зразумела, жаданьне даць эвангельле свайму народу тлумачылася ня толькі яго нацыянальна-політычнымі паглядамі, але таксама і тым, што сам Цяпінскі быў протэстант і, гэткім чынам, згодна сваіх рэлігійных перакананьняў, ён хацеў даць свайму народу сьвятое пісьмо ў зразумелай для яго мове для яго асьветы і выхаваньня.
VI.
Заблудаўская друкарня.
Заблудаўская друкарня ў гісторыі друкарскае справы і культурнага разьвіцьця Беларусі займае вельмі пачэснае месца. Заблудаў быў асяродкам гуманістычнага гуртка, на чале якога стаяў Рыгор Аляксандравіч Хадкевіч. Апошні спачуваў таму нацыянальна-культурнаму руху, правадыром якога быў Ф. Скарына. Заблудаўская друкарня ўзьнікла пад уплывам маскоўскіх першых друкароў: Івана Фёдарава— Масквіціна і яго таварыша Пятра Цімохавіча Мсьціслаўца. Маскоўскія друкары прымушаны былі пакінуць Маскву. У пачатку 1566 году яны былі ў Вільні. Тут яны пазнаёміліся з віленскім каштэлянам, гетманам Літоўскім Рыгорам Аляксандравічам Хадкевічам, вядомым прыхільнікам самастойнасьці Вялікага Княства Літоўскага. Хадкевіч ласкава прыняў маскоўскіх эмігрантаў, запрасіў іх паступіць да сябе на службу,
- ↑ Каратаев. Ор. сіt., стар. 201