адносіцца выданьне эвангельля навучальнага, „с кгрецкого и словенского языка на рускій переложеный: коштом вельможного пана, его милости князя Богдана Окгинского и малжонки его милости, ее милости, панеи Раины Воловичовны". На некаторых паасобніках ёсьць прысьвячэньне князём Саламярэцкім і пані Ганьне Хадкевічаўне, княгіні Карэцкай[1]. У 1618 годзе вышаў „Киновіонъ” альбо „Изображеніе евангелиевскаго иноческого общого житія"[2]. А потым „Грамматика Славянская" Мелеція Сматрыцкага[3]. Потым дзейнасьць друкарні прыпыняецца да 1635 году. Перапынак, відавочна, тлумачыцца тым, што з 1619 году манахі атрымалі магчымасьць ізноў друкаваць свае кнігі ў Сьвятадухаўскай друкарні, Друкарня ў Еўі была філіяльным аддзяленьнем Віленскае Сьвятадухаўскае друкарні. Так, у 1635 годзе быў надрукаваны „Псалтыр" і „Новы Закон"[4], у 1637 годзе быў выдадзены „Полуустав"[5], у 1638 г, „Псалтыр" з „восслѣдованием""[6], „Устав Божественныя Литургія"[7], „Трэбнік"[8]., „Псалтыр", надрукаваны ў польскай мове штучнымі літарамі, з прысьвячэньнем княжне Софіі Яраслаўне Друцкай-Сакалінскай[9]. У 1641 годзе быў надрукаваны „Новы Закон" з „Псалтырам"[10] і „Уставъ Божественныя литургия"[11]. У 1642 г. была перадрукавана „Діоптра"[12] і „Ирмолой сирѣчъ Осмогласникъ, твореніе преподобного отца нашего Иоана Дамаскина"[13]. У 1643 годзе было надрукавана „Слово зѣло душеполезно ко умиленію и покаянію прнводяще". Яно было перакладзена з грэцкае на славянскую мову і „паки на простѣйший язык со исправленіем"[14]. У 1644 годзе было надрукавана эвангельле „Часаслоў""[15] і, нарэшце, у 1645 годзе „Полуустав" з прысьвячэньнем Багдану Агінскаму ад ігумна Евейскага манастыра Гаўрылы Іванавіча „с братіей""[16].
Хаця манахі Сьвятадухаўскага манастыра, перасяліўшыся ў Еўе галоўным чынам друкавалі кнігі ў царкоўна-славянскай мове, аднак, традыцыя, на чале якой быў Скарына, яшчэ існавала. Некаторыя свае выданьні манахі, якія пасяліліся ў Еўі, стараліся перакладаць на прасьцейшую зразумелую народную мову.
Х.
Друкарня Траецкага Віленскага Брацтва.
Барацьба праваслаўных з вунітамі, якая распачалася на Беларусі і пераблытвалася найцямнейшым чынам з тагочаснымі грамадзкімі адносінамі, у першую чаргу адбілася на Траецкім брацтве, якое было цытадэляй праваслаўнага мяшчанства.
Для аслабленьня позыцыі праваслаўнага мяшчанства, урад перадаў Траецкі манастыр вунітам. 8-га сакавіка 1609 году адбыўся ўвод