Старонка:Друк на Беларусі ў XVI і XVII сталецьцях.pdf/37

Гэта старонка не была вычытаная

ува уладаньне Траецкім манастыром архімандрыта Рутскага. Протэст праваслаўнага мяшчанства ня меў ніякага ўплыву. Манастыр апынуўся пад уладай вунітаў[1].

Аб дзейнасьці друкарні Траецкага монастыра мы мала ведаем. Так, бібліографамі адзначаны выхад у 1618 годзе з друкарні манастыра „Катэхізіса” з загалоўкам: „Наука, яко вѣрнтн маетъ каждый, который тщнтся переченіемъ православія, зъгодная зъ письмомъ святымъ и со святыми учительми церковными и принятая отъ соборное апостольское Церкви, отъ единого з отцовъ в монастырѣ Виленскомъ святое Живоначальное Троицы пребывающихъ, выдана в Вильне, в друкарнѣ тых же отцов, року тысяча 623”[2]. Аб іншых славянскіх кнігах, якія вышлі з друкарні да паловы XVII сталецьця, вестак няма. Базыліянская друкарня друкавала кнігі ў польскай мове і наагул, як сьведчыць Абрамовіч, яе дзейнасьць у гэтых адносінах была досыць продрукцыйная[3].

Дзякуючы таму, што базыліянская друкарня друкавала пераважна кнігі ў польскай мове, яе дзейнасьць у гісторыі разьвіцьця беларускае друкарскае справы мае другараднае значэньне. Дзейнасьць друкарні была зброяй полёнізацыі беларускіх народных мас і ніякім чынам ня сродкам асьветы гэтэх мас.

XI.

Магілеўская друкарня.

У пачатку XVII сталецьця ў Магілёве пры царкве ў імя Ўваходу ў Ерусалім узьнікла царкоўнае брацтва, якое сваёй дзейнасьцю яскрава выяўляла ортодоксальны напрамак[4]. Для сваіх патрэб братчыкі заснавалі друкарню. Апошняя на працягу XVII сталецьця выпусьціла шэраг выданьняў, якія мелі практычнае значэньне для патрэб царкоўнага набажэнства. Выданьні Магілёўскае друкарні былі ня вельмі высокае якасьці. Так, у 1616 годзе быў выдадзены „Служэбнік", перавыдадзены ў наступным годзе[5]. У 1619 годзе было надрукавана „Эвангельле навучальнае"[6]. Пасьля гэтага адносна дзейнасьці друкарні няма ніякіх вестак аж да 1636 году. У 1636 годзе ў Магілёве працавала прыватная друкарня Сьпірыдопа Собаля, які ў 1636 годзе надрукаваў „Букварь языка Славеньска. Писании чтенія учитися хотящимъ в полезное руковоженіе"[7]. У 1637 годзе ў тэй-жа друкарні былі надрукаваны „Псалтыр"[8] і ў 1638 — „Апостал", перадрукаваны з кіеўскага выданьня 1630 году"[9]. У канцы XVII сталецьця ў Магілёве зьяўляецца друкарня Максіма Вашчанкі, які надрукаваў у 1693 годзе „Псалтыр"[10], „Акафісты"[11], і „Канонік"[12], у 1694 годзе „Перло мкогоцѣнное"[13], у 1695 г. „Молитвословец"[14] і „Молитвослов"[15], у 1697 годзе „Евангеліе учи-

  1. Акты Виленской Археогр. Комиссии. Т. VIII. Вильна, 1875 Стар. 80-82
  2. Каратаев. Op. cit., №328
  3. Abramowicz. Op. cit., стар. 74
  4. Археографический Сборник документов. Т. ІІ. Вильно. 1867. №22
  5. Каратаев. Op. cit., №227
  6. Ibid., №250
  7. Ibid., №437
  8. Ibid., №454
  9. Миловидов. Op. cit., №186
  10. Ibid., №190
  11. Ibid., №191
  12. Ibid., №192
  13. Ibid., №193
  14. Ibid., №194
  15. Ibid., №195