Манька (да Міхалкі). Выбачайце, я зараз… (ідзе да Грышкі).
Грышка (хапае яе за руку, ціха). Я не хачу, каб ты там сядзела, чуеш? Я хачу, каб ты была тут, каля мяне!
Манька (таксама ціха). Вось яшчэ чаго! Чаму-ж гэта? Дзе захачу, там і сядзець буду.
Грышка (горача). Слухай, кінь, прашу цябе, не сядзі з імі, бо мне ажно ў грудзёх тут нешта лапоча… Кажу табе!..
Манька. Вось яшчэ якая хванабэрыя!.. Што хачу, то й раблю!.. (Варочаецца да Міхалкі).
Грышка (грозным шэптам ёй усьлед). Папамятаеш!..
Сьцяпан (варочаецца да століка). Ну, сядайма, і будзем піці, есьці, весяліцца!.. (ставіць на стол новую бутэльку). Вось для цябе, Манечка, салодзенькая, а для нас хай будзе чара горкая, якую вып’ем сёньня да дна.
Міхалка (усьмяхаючыся іронічна). А заўтра — новае жыцьцё?
Сьцяпан. Але! Заўтра новае жыцьцё! А сягоньня чаркі ў рукі!.. (пяе):
Вып’ем за радасьць, вып’ем за шчасьце, Гэй-жа вы, хлопцы, добры малойцы, |