Старонка:Дрыгва (Аляхновіч, 1925).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

Міхалка. Ня бойся, Маня! (Да Грышкі). Гэй, супакойся там, або ідзі вон, бо будзе дрэнна!

Грышка. Ну, ну! Не напалохаеш! Не такіх бачыў… Скаціна!

Міхалка (ўскочыўшы з месца). Што?! Як сьмееш, падлец! (падбягае да Грышкі і ўдарае яго па твары).

Манька (стараецца іх супакоіць). Што вы?.. Кіньце!…

Сьцяпан (хапае крэсла).

Лякдугна (хапае са стала бутэльку).

Грышка. Ах ты!… (выцягвае з халявы нож, ударае ім Міхалку ў руку і хутка уцякае).

Манька (крыкнула, хацела бараніць Міхалку ды ўжо было позна).

Сьцяпан. Трымай яго! лаві!

Лякдугна. Стой!.., трымай!… лаві!…

Гаспадыня (стараецца ўсіх супакоіць). Паночкі даражэнькія! Не рабеце скандалу!… Паночкі! ня губеце мяне! Як прыйдзе паліцыя, зачыняць мой рэстаран… Супакойцеся, даражэнькія…

Галубоўскі (зачыняе дзьверы).

Міхалка (сядзіць на крэсьле, трымаючыся за раненую руку).

Сьцяпан. А, падла, уцёк! (да Міхалка). Што, ён цябе ўдарыў? Пакажы! хутка!

Міхалка. Нічога… Здаецца, глупства…

Сьцяпан. Пакажы, пакажы! (сьцягвае з яго вопратку, Міхалка ранены у левую руку).

Манька. Ах, Божанька мой! Гэта я ўсяму вінавата. Каб я пайшла да яго, як ён