знойдзеш? Ня кожная гэткае мае шчасьце, як Стэпка або Юзя… (ізноў дае Маньцы грошы). Ну, на! бяры!… (Манька не бярэ грошай). Ну, як хочаш!… Глядзі, каб пасьля не шкадавала. Ну, і думаеш далей задавацца са сваімі студэнтамі?
Манька. Я ня ведаю… (Паўза). Пан Міхал мне надта спадабаўся…
Юлька. Які пан Міхал?
Манька. А вось гэты, што ўчора… Ён такі… да іншых не падобны, далікатны такі…
Юлька. Эх, з гэтых знаёмстваў нічога ня будзе!
Манька. Мне нічога ня трэба… (Ідзе да вакна).
Юлька. Як ня трэба!? А блюзачку купіць трэба? а боцікі купіць трэба? а капялюш купіць трэба? Хіба-ж не заўсёды будзеш хадзіць, як цяпер, абадраная, ў хустачцы? А з пяцёх рублёў, якія табе дае гаспадыня ў месяц, усяго гэтага ня купіш.
Манька (нічога не адказвае і глядзіць у вакно).
Юлька (ізноў суне ёй грошы). На! маеш! бяры! а то пасьля пашкадуеш!
Манька (гледзячы ў вакно). О! ён ідзе! Глянь — гэта ён!
Юлька. Хто такі?
Манька. Міхась… Вось сюды… Здаецца, сюды ідзе!…
Юлька. Здурэла!… Эх, дурная, дурная! Калі ты набярэш розуму? (устае). Ну, я іду ўжо, а ты добра падумай аб тым, што я казала… Бывай!… (выходзіць).
Манька (астаўшыся адна, сядае на стале,