нальнасьць, каб яе чорт узяў! Халера! Тфу! (Кідае сваю чарку на падлогу).
Галубоўскі (зьбіраючы кускі шкла ад разьбітае чаркі). Ня трэба так, паночку! Нашто скандаліць? Гаспадыня разбудзіцца, будзе злавацца, крычаць…
Лякдугна. А ў мяне душа крычыць. Душа крычыць: ратуйце, бо гіну-прападаю… (ап’янеўшы). Эх, марна прападаю! Галубоўскі! ты сьвіньня і я сьвіньня, ты п’яніца і я п’яніца… Дай мне сваю ручку, Галубоўскі! Ну, дай мне сваю ручку… Вось так… (цалуе Галубоўскага руку).
Галубоўскі (бароніцца). Што вы, панок! Гэта-ж я вас павінен цалаваць, а ня вы мяне… (хапае Лякдугну за руку і два разы цалуе яго руку).
Лякдугна. Не, гэтак несправядліва. Я цябе пацалаваў толькі адзін раз, а ты мяне два разы… Давай, я яшчэ раз пацалую. (з пашанай цалуе Галубоўскага руку). Вось так… А цяпер давай пацалуемся ў морду… (цалуюцца). Ты няшчасны і я няшчасны, абодва мы бяздольныя, эх!… Сядзем, Галубоўскі, будзем піць і пяяць… (абняўшыся сядаюць побач і пяюць п’янымі ахрыпшымі галасамі: „І пянёндзуф ня хцяла, ня хцяла, ня хцяла“.)
Манька (ўваходзіць). Пане Лякдугна! Кіньце пяяць! Цяпер ноч, усе сьпяць ды й на вуліцы чутно, прыйдзе паліцыя, зробіць пратакол…
Лякдугна (хапае яе за руку, аблівае яе