Міхалка (ня выпіўшы сваей чаркі, кідае яе на падлогу і сядае на крэсьлі).
Усе. Што гэта?.. Чаго?.. Ты п’яны?
Сьцяпан (пасьля кароткае паўзы). Ааа… Я ведаю, што гэта… (да Міхася). Што? Кепска на душы? га? Сьмейся з гэтага, усё пройдзе як сон. (Да хлапцоў). Давайце яму новую чарку! (пяе):
Эх ня дожджык гэта льецца, |
Усе (падхапліваюць песьню і пяюць хорам).
Годзі, наш брацейка, |
У другім пакоі чуваць кароткі крык і стук нечага ўпаўшага на падлогу.
Усе. Што гэта?
Міхалка (сьцяміў, што гэта значыць. Ускочыўшы з месца, ня ведае, што рабіць).
Галубоўскі (кінуўшы гармонік, бяжыць у другі пакой).
Усе (быццам адзервянеўшыя глядзяць яму ўсьлед).
Галубоўскі (хутка варочаецца). Маня атруцілася!…
ЗАСЛОНА.