Гэта старонка не была вычытаная
Гаспадыня. Ня мог ён сабе паміраць у іншым месцы, а прылез сюды!.. О, бедная мая галованька!.. (да Кэльнэра). Фаб’ян! бягі хутчэй да тэлефону! пакліч скорую помач!
Манька (У часе гэтай суматохі трымае ў руках гармонік).
Тадорка (убягае). Што? ужо памёр? А гармонік? (да Манькі). Давай гармонік!
Манька. Ён казаў, што рубель на імшу…
Тадорка (вырываючы з яе рук гармонік). Я табе дам рубель!.. На сьвятое «ніколі» (выбягае).
ЗАСЛОНА.
КАНЕЦ.