Старонка:Дрыгва (1928).pdf/100

Гэта старонка не была вычытаная
Абразок другі
Дэкорацыя тая-ж. Агата састаўляе сталы і накрывае абрусам. Вечар.

ЗЬЯВА I-ая
Агата (адна)

Агата. Дзякуй табе, божа мілы, прыждалі лепшага жыцьця! (Садзіцца на заслоне, каля стала). Нешта-ж нашы доўга ня ідуць… Каб з Пятрусём чаго ня здарылася! Надта-ж малады ён трахтарысты — ня дай бог, зломіць што… (Паўза). Чаму-ж бы гэта Ігнасю зажадалася вячэраць толькі тут, каля новае хаты, дык і сама ня ведаю? (Устае, падыходзіць да вакна). Ды яно вядома, трэба раз назаўсёды парваць з старым жыцьцём. (Уздыхае). Але-ж цяжка неяк, адвагі не хапае, прывычка — другая натура. (Паўза). А сенажаць якая, усе людзі завідуюць, гэта-ж кажуць: „да чаго дадумаўся твой лысы, спрадвечную дрыгву асушыў“… (Паўза). Ой ты, лысіначка мая даражэнькая! (За сцэнаю чуваць