Старонка:Дрыгва (1928).pdf/101

Гэта старонка не была вычытаная

выстрал, а потым галасы: „Дзяржы, лаві, дзяржы“, „ой ой!“. Агата, спалохаўшыся, бяжыць за кузьню. Ідзе Ігнась, якога падтрымлівае Струк. Ігнась скрыгоча зубамі. Ззаду ідуць сяляне, адзін з іх нясе Ігнасеву касу. Агата выбягае з-за кузьні і крычыць). Саколік мой!

ЗЬЯВА II
Агата — Ігнась — Струк — Сяляне

Струк (да Ігнася). Куды?

Ігнась (кусае губу). У левую… (Паўза). А мо‘ ў грудзі?.. (Мацае каля сэрца). Не!.. (Садзіцца, моцна сьціскае параненую руку).

Агата (крычыць). Авэй… авэй… хто асьмеліўся!.. За што!.. (Галосіць). За што нас бог карае… Царыца нябесная! Няўжо мы такія грэшныя…

Ігнась. Ня крычы, старая! Страшнага нічога няма…

Агата (рве кашулю і перавязвае вышэй локця руку). Зжывуць цябе са сьвету!.. (Плача). А за што?..

Струк. Хто-ж бы гэта быў? (Думае). Э, ці не гавэнда толькі!..

Ігнась. Кінь ты! (Да Агаты). Мацней трохі…

Агата. Добра, Ігнаська, добра.