Старонка:Дрыгва (1928).pdf/104

Гэта старонка не была вычытаная

Стары дзед. Злавіць, шэльму, злавіць!.. (Да Ігнася). Ну, я тады кінуў свайго каняку, дый бягом на могілкі: аж бачу першы, незнаёмы, знацца, нібы ў каноплі…

Ігнась. Ну, а каваль, ён куды?..

Стары дзед. Знацца, і ён за ім…

Ігнась (энэргічна). Старая, давай кол! (Агата плача, гоман, Ігнась хватае ў кузьні кол і бяжыць). За мною!

Стары дзед (забягае наперад). Не, не, ты ня пойдзеш! (Зьвяртаецца да ўсіх). Знацца, покуль дабяжыць, шчэ асунецца.

Галасы. Правільна! Правільна!

Стары дзед. Я з вамі! Злавіць, шэльму, злавіць! (Усе бягуць).

Агата (напалохана глядзіць на Ігнася). Ігнаська, мой ты саколік, ідзі дамоў, адпачні трохі…

Ігнась (дрэнна сябе адчувае). А-ах!..

Агата. Ну, пойдзем, пойдзем, родненькі.

Ігнась (ідзе, п‘е ваду). Куды? (Садзіцца, каля стала). Гледзя куды?..

Агата. Ды ў старую хату, там цішэй, спакайней…

Ігнась. Ха-ха-ха! Ой, не, старая, туды мяне не зацягнеш!.. „Цішэй, спакайней…“ (Глядзіць на Агату). Нездарма кажуць, што ў ціхім балоце, чэрці водзяцца… Абрыдла старая хата (паказвае рукамі), з такімі ва-