кенцамі. Не пайду я туды! Хочацца новай (разводзіць рукамі), з такімі вокнамі (устае), каб сонейка сьвяціла круглы дзень. (Ходзіць). Разумееш? — хочацца сьвету.
Агата. Ігнаська, калі-ж не даюць нам яго…
Ігнась (цьвёрда). Самі возьмем! (Паўза). Дык няўжо ён?.. Не, не, не!.. (Думае). А мо‘ за грошы?..
Агата. Ды няйначай, як падкупіў хто.
Ігнась (застанавіўся). Каб скарэй ведаць! (Бярэ кол). Самому!..
Агата. Куды ты?
Ігнась. У каноплі… (Ідзе Зоська, нясе розныя рэчы, ставіць на стол. Па яе вачох відаць, што яна хоча нешта сказаць, але не адважваецца).
ЗЬЯВА IV
Ігнась — Агата — Зоська
Ігнась (да Зоські). Кажы.
Зоська (паказвае рукою). Там у каноплях… Нібы злавілі…
Ігнась. Няўжо, злавілі? Бягу! (Шпарка ідзе).
Агата (бягом за Ігнасём). Ня ідзі туды, ня ідзі — зьб‘юць гэтыя недавяркі…