Старонка:Дрыгва (1928).pdf/111

Гэта старонка не была вычытаная

Стары дзед. Знацца, злавілі шэльму!

Ігнась. А вунь і другі.

Стары дзед. Дзе? (Глядзіць на селяніна). І ён?.. Як-жа гэта так?

Струк. Ды гэта-ж той самы чорт, які вас душыў.

Стары дзед. Не, не, ня можа быць!.. (Прыўстае, мацае шыю, жагнаецца). Ды не, бронь божа, ня ён…

Ігнась (да дзеда). Ды каб не Барыс, дык напэўна задушыў-бы.

Стары дзед (глядзіць на ўсіх, нібы пытае, ці праўда). Няўжо праўда?

Галасы. Праўда, праўда!

Стары дзед (падыходзіць да селяніна і плюе ў вочы). Цьфу табе ў вочы, брыда!

Галасы. Добра дай! Здраднік! (Накідаюцца на селяніна і штурхаюць, хто чым і куды…).

Ігнась. Стойце! (Рашуча). Стойце, кажу! (Падыходзіць да Бягунца). Як-жа гэта ты адважыўся?

Галасы. Ды няйначай, як падкупіў хто! Бі ў морду — скажа! (Хваляваньне, гоман).

Ігнась. Што цяпер з табою рабіць?

Галасы. Забіць! Забіць! Горкую траву з поля вон! Забіць! Забіць! (Накідаюцца на Бягунца).