Старонка:Дрыгва (1928).pdf/117

Гэта старонка не была вычытаная

матыў і губамі выцінаюць. Кожны скача па-свойму).

Грыб (крычыць). Алесь! Алесь!

Ігнась (сьмяецца). Уга! Ды ён ужо нямаведама дзе апынуўся.

Грыб. А я хацеў сказаць, каб цымбалістага ўзяў.

Ігнась. Сьмешна, хіба ён ня ведае! (Паўза). Ну, як, старая?

Агата. Гатова. (Зьвяртаецца да ўсіх). Сядайце, калі ласка. (Усе садзяцца за стол).

Ігнась (Глядзіць на Агату). Агата!

Агата (паціскае плячыма). Ды ёсьць трохі… (Ідзе ў кузьню і нясе адтуль мо‘ з поўкватэркі…)

Ігнась (налівае, бярэ ў рукі чарку і паднімае ўверх). Ну, старая, будзь здарова! (Да ўсіх). Будзем жывы!

Галасы. На здароўе. На здароўейка, Ігнаська!

Агата (да Ігнася). Я ня буду, пускай да Барыса! (Ігнась ставіць на стол чарку).

Галасы. Не, не! Як-жа так! Павінна выпіць! (Хваляваньне, гоман, адна з жанчын устае і зьвяртаецца да Агаты). Вып‘ем, кумка, вып‘ем тут, на тым сьвеце не дадуць. (Зноў гоман, рогат). Правільна! Правільна!

Стары дзед. Агата! — знацца, калі даюць — дык пі, а як б‘юць — дык уцякай!