Старонка:Дрыгва (1928).pdf/119

Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась. Чую, чую.

Гірш. П‘ю гэтую чарку за твае здароўе, за твой розум, за асушанае балота!..

Галасы. Асушы! Асушы! Ура! Ура! (Адзін з сялян пачынае сьпяваць).

А ў бары-бары —
Тры дарожанькі
(Усе падхватваюць).

Гэй, гэй, гэй!
Тры дарожанькі.
2 разы

Тудою ішлі
Тры малойчыкі.
Гэй, гэй, гэй…

(Ідзе Струк, а з ім два скрыпачы і цымбалісты).

ЗЬЯВА X
Тыя-ж — Струк — музыкі

Струк. Э-э, дык вы ўжо распачалі?.. (Зьвяртаецца да музыкаў). Гэй, музыкі, без‘языкі, грайце!

Ігнась. (да Струка). Сядай, браце!

Струк (садзіцца). Зоська! — дзе-ж твая рыба; хоць пакаштаваць.

Зоська. Зараз, зараз. (Падае рыбу).

Струк (п‘е, закусвае рыбаю). Ось гэта дык рыба! (Да Гірша). Як ты скажаш?