Старонка:Дрыгва (1928).pdf/121

Гэта старонка не была вычытаная

Галасы. Брава! Брава!

Струк (жартуючы). Адным словам: на ўсіх франтох перамога! (Падбягае да Ігнася). Гушкаць дзеда! (Усе дружна хватаюць Ігнася і пачынаюць гушкаць).

Ігнась (скрыгоча зубамі). Руку!.. Руку!..

Грыб. Даволі ўжо даволі.

Ігнась. У-ух! (Паўза). Не мяне трэба, а Пятруся, ён усё, ды ячэйка…

Галасы. Ведаем! Ведаем! Будзе і яму!

Струк (да Зоські, жартуючы, сьпявае).

Наш бусел-палятун
Схваціў дружку за каўтун:
Валачыў, валачыў
Ды ў памыі памачыў.

Зоська (нібы злосна). Вот калі, ну і язычок-жа ў вас!

Струк (хітра). А ня ўсе роўна калі… (Да музыкаў). Дык грайце-ж! (Музыкі іграюць „Лявоніху“, усе скачуць).

Агата (ківае пальцам). Зоська! Табе ня можна.

Зоська (праз сьлёзы). Вот калі. (Ідзе, садзіцца каля стала, прыслухоўваецца). Ці не Пятрусь толькі? (За сцэнаю чуваць, як гудзе мотор. Зоська бяжыць і крычыць). Пятрусь! Пятрусь! (Да музыкаў). Іграйце „Марш Бу-