Старонка:Дрыгва (1928).pdf/122

Гэта старонка не была вычытаная

дзёнага“, яго любімы марш. (Музыкі іграюць, Зоська пачынае сьпяваць).

Будзёны — наш брацішка, з намі
ўвесь народ…
Загад: галоў ня вешаць, а ісьці ў
паход,
Бо‘ з намі Варашылаў, наш чыр-
воны афіцэр!..
Здалеем кроў праліць за
ЭС-ЭС-ЭС-ЭР.
(Усе падхватваюць).
Вядзі-ж, Будзёны, нас сьмялей у бой!
Хай гром грымыць, няхай пажар
кругом —
Мы — беззаветныя героі ўсе,
І ўсё наша жыцьцё — барацьба!..

(Мотор прыціх. Ідзе Пятрусь, Зоська бяжыць яму насустрач).

ЗЬЯВА XI
Тыя-ж і Пятрусь

Зоська (шэпча нешта Пятрусю на вуха, той махае рукою). Як-жа так?

Пятрусь. Ды нічога, нічога, хай ведаюць! (Да ўсіх). Прывёз! Глядзеце, якая прыгожасьць! (Панура). А дзе-ж тыя?