Старонка:Дрыгва (1928).pdf/13

Гэта старонка не была вычытаная

Сьцяпан. Дзіўна! Надзвычайна добра, нават і пагрэцца можна. (Грэе рукі). Ось каб гэта ў горадзе.

Агата. Навошта яна вам, там-жа ляктрычнасьці хапае.

Сьцяпан. Яно хапае, але-ж каля электрычнасьці так не пагрэешся.

Агата (зьдзіўлена). Як?.. А мой-жа казаў, што нават зацірку зварыць можна…

Сьцяпан. Нічога твой не разумее.

Агата (хітра). Ды дзе-яму, невуку! Пачуў недзе, вось і плявузгае. (Паўза). Ай, якая я сапраўды, загаварылася і зусім забылася пра чаёк. Выбачце мяне, панок, дурную!? Вось як сустрэнеш разумнага чалавека, дык так і хочацца пагаварыць… Я зараз настаўлю, толькі вось цукру няма.

Сьцяпан. Які-ж там чай бяз цукру?.. Дый дастаць, мусіць, няма дзе? (Уваходзіць Гірш, высокі, худы, апрануты ў падраны кажух і сялянскую сьвітку, голены, гадоў 35).

ЗЬЯВА III
Агата — Сьцяпан — Гірш

Гірш (весела). Добры вечар, гаспадыня!

Агата. Добры вечар! Сядайце. (Глядзіць на Гірша). Ды гэта-ж, здаецца, свой чалавек, з мястэчка, балаголам езьдзіш.