Старонка:Дрыгва (1928).pdf/21

Гэта старонка не была вычытаная

Агата (злосна). Паглядзім! (Грыб і Струк увесь час ходзяць па хаце).

Ігнась. І глядзець няма чаго, трэба толькі час, ці, як кажуць вайскоўцы, вытрымка… (Ідзе, садзіцца на рагу стала, закурвае). Дзе-жа гэта Пятрусь, нешта яго доўга няма?

Агата. Прыйдзе, ня дзе дзенецца. Мусіць таксама недзе на сходзе. Увесь у бацьку! Замест таго, каб каля хаты зрабіць што-небудзь, дык ён цягаецца нямаведама дзе. (Бярэ прасьніцу і пачынае прасьці). Нечага сказаць, дачакалася помачы. Хлеб вунь выходзіць, а ім хоць-бы што!.. Гэта-ж падумайце, кожны тыдзень сход, альбо і два. Дык няхай-бы і карміўся імі, а то дадому бяжыць і адразу, як з-за парогу: „Мамачка, есьці хачу!“ Але ніколі не запытае, ці ёсьць з чаго варыць.

Струк. Агата! Ты ня дурная кабеціна, але чаўпеш глупства. Ды гэта-ж, каб мне такога сына, як твой Пятрусь, дык я быў-бы кум каралю, брат міністру.

Ігнась. Досыць аб гэтым. Трэба пагутарыць аб справе. Сядайце. (Грыб і Струк падыходзяць да стала, садзяцца закурваюць, Ігнась дастае з-за абразоў скрутак з naпераю, разгортвае яго). Вось гэта плян асушкі нашага балота. (Усе нахіляюцца, пачынаюць разглядаць, Агату таксама