Старонка:Дрыгва (1928).pdf/22

Гэта старонка не была вычытаная

цікавіць, яна ўвесь час азіраецца, але не адважваецца падыйсьці да іх). Вось тут яно цягнецца, мусіць, аж да Прыпяці (паказвае пальцам), але я там не закранаў.

Струк. Вось табе і „лысінка“, да чаго яна дадумалася! Агата! ды ідзі хутчэй, паглядзі.

Агата (вельмі рада, што яе завуць, але ня хоча гэтага паказаць). Ды што мне там рабіць з маёю бабскаю галавою?

Грыб. Ды ідзеце, цётачка, паглядзеце, якія пляны, і трэба ж было дадумацца. (Агата ўстае, ідзе да стала, нахіляецца, доўга разглядае). чым

Агата (нібы злосна). Дык вось ён чым займаўся! (Цікавіцца). А гэта які кружок, ды яшчэ з крыжыкам, што ён знача?..

Ігнась (уздыхнуўшы, пасьля паўзы). Гэта — дрыгва. Тое самае месца, праз якое мы летась без малака засталіся… (Паўза). За маю памяць, яшчэ ня было ніводнага году, каб праз гэты крыжык ня ліліся сялянскія сьлёзы…

Агата (праз сьлёзы). Дык трэба яго зьніштожыць!..

Усе (голасна). Зьніштожым!!!

Агата. Дашчэнту, каб і званьня не засталося! І тут на пляне таксама! (Паказвае пальцам).