Старонка:Дрыгва (1928).pdf/23

Гэта старонка не была вычытаная

Ігнась. Добра! А чым замяніць?

Агата (думае). Зрабі серп! (Ігнась малюе серп, усе нахіляюцца).

Ігнась. Вось і гатова! А сапраўды прыямней!

Струк. А як-жа, куды лепш!

Грыб. Нязграбна неяк, скрыжуй брат з молатам!

Ігнась (малюе молат, намаляваўшы, бярэ ў рукі і зводдалі паказвае). Ну, як, добра?

Агата (хвалюецца). Добра! добра!

Струк. Куды там, ня трэба лепей! Як кажуць: адна галава добра, а дзьве яшчэ лепей!..

Грыб. Ну, цяпер іншая рэч! Зусім другі гатунак!

Струк. У цябе таксама галоўка, ня быў-бы то каваль! Адразу ведае, што да чаго!

Агата (з замілаваньнем разглядае). Мужчынкі вы мае, родненькія вы мае, колькі мы летась нагараваліся (паказвае пальцам) вось праз той крыжык, гэта ж падумайце толькі — усё лецейка нават ня было чым страву забяліць… Пойдзе мой Ігнаська касіць, дык мяне аж за сэрца бярэ, гэта-ж падумайце толькі, пацягай цалюсенькі дзень касу аб сухім кавалку хлеба! Нічога я яму, небараку, не казала, але сама вельмі часта дзе-небудзь